Ісуса сына Нава 15 разьдзел

Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

І было жэрабя плямені сыноў Юдзіных, па радзімах іхных: сумежнай зь Едомам была пустыня Цыа, на паўдня, ля канца Феману.
 

І была ў іх паўднявая граніца ад канца мора Салонага, ад затокі, што прасьцягаецца на паўдня.
 

І выходзе яна на паўдня на верх Акраўвіму, і праходзе Цын, і ўзыходзе з паўднявога боку к Кадэш-Варна, і праходзе Гэсрон, і, узыходзячы аж да Аддару, паварачае к Каркі,
 

І праходзе Ацмон, і ідзець к цур’ю Ягіпецкаму, і было канцом гэтае граніцы мора. Гэта будзе паўднявая ваша граніца.
 

І граніцай усходняй мора Салонае, аж да ўтоку Ёрдану; а граніца з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ёрдану;
 

І ўзыходзе граніца да Веф-Гоґлы, і праходзе з паўночнапа боку аж да Веф-Арабы, і ўзыходзе граніца ўгару да каменя Богана, сына Рувінавага.
 

І ўзыходзе граніца да Дэвіру ад даліны Ахор, і на поўначы паварачае да Ґілґалу, каторы супроці ўзгор’я Адумміму, што ляжыць з паўднявога боку цур’я; і праходзе граніца да водаў Ен-Шэмешу, і былі канцы яе ля Ен-Роґела.
 

І ўзьнімаецца граніца пераз даліну сына Гінномавага з паўднявога боку Евуса, каторы Ерузалім, і ўзыходзе граніца на верх гары, каторая на захад супроці даліны Гінномавае, каторая на канцы даліны Рэфаімаў на поўнач.
 

І адзначана граніца ад верху гары аж да жарала водаў Нефтоаг, і йдзець аж да местаў гары Ефрону, і адзначаецца граніца да Ваалу, яна ж Кіра-Еарым.
 

І паварачае граніца ад Ваалу к мору да гары Сэіру, і праходзе паўночным бокам гары Еарым, яна ж Кесалон, і, зыходзячы да Веф-Шэмешу, праходзе перад Фімну.
 

І выходзе граніца паўночным бокам Екрону, і значыцца граніца аж да Шыкерону, і праходзе пераз гару Ваал, і выходзе да Яўнеелю. І былі канцы граніцы ля мора.
 

І заходняй граніцаю ё вялікае мора ўздоўж берагу яго. Гэта граніца сыноў Юдзіных навокал із радзімамі іхнымі.
 

І Калеву Ефунёнку даў часьць сярод сыноў Юдзіных, подле слова СПАДАРОВАГА Ігошуі: Кіраф-Арбу, айца Енаковага, накш Гэўрон.
 

І выгнаў адтуль Калеў трох Еначонкаў: Шэшая, Агімана а Фаммая, дзяцей Енаковых.
 

І ўзышоў стуль к жыхарам Дэвіру, а імя Дэвіру ўперад Кіраф-Сэфер.
 

І сказаў Калеў: «Хто зразе Кіра-Сэфер і зваюе яго, таму аддам Ахсу, дачку сваю, за жонку».
 

І зваяваў яго Офнель Кеназёнак, братаніч Калеваў, і аддаў ён яму Ахсу, дачку сваю, за жонку.
 

І было, як яна мела йсьці, дык яна намовіла яго прасіць у вайца ейнага поля, і яна ісьсела з асла. І сказаў ёй Калеў: «Чаго табе?»
 

І яна сказала: «Дай імне дабраславенства; бо зямлю паўднявую ты імне даў, дык дай жа імне жаролы водаў». І даў ён ёй жаролы вышнія й жаролы дольнія.
 

Во спадак плямені сыноў Юдзіных, па радзімах іхных:
 

І месты канцавыя плямені сыноў Юдзіных сумежныя зь Едомам на паўдні былі: Каўцэель а Едэр а Яґур
 

А Кіна а Дымона а Адада
 

А Кедэш а Гацор а Іфнан,
 

Зыф а Тэлем а Ве-Алоф
 

А Гацор-Гадафа а Кіра-Гэцрон, накш Гацор,
 

Амам а Шэма а Молада
 

А Гацар-Ґадда а Гэшмон а Веф-Пелет
 

А Гацар-Шуал, Вееф-Шэва а Візёфа,
 

Ваала а Ім а Эцэм
 

А Елталад а Кесыл а Горма
 

А Цыклаґ а Мадмана а Сансана
 

А Леваоф а Шэльгім а Аін а Рыммон: усіх дваццаць дзевяць местаў зь іх сёламі.
 

На нізіне: Ештаол а Цора а Ашна,
 

Заноаг, Ен-Ґаннім, Таппуаг а Енам,
 

Ярмуф, Одолам, Сохо а Азэка,
 

Шаараім, Адыфаім, Ґедэра або Ґедэрофаім: чатырнанцаць местаў зь іх сёламі.
 

Цэнан а Гадаша, Міґдал-Ґад
 

А Дылеан а Міцпе а Екфель,
 

Лахічы а Воцкаф а Еґлон
 

А Хабон а Лагмам а Хіфліс
 

А Ґедэроф, Беф-Даґон, Наама а Макед: шаснанцаць местаў зь іх сёламі.
 

Ліўна а Ефер а Ашан,
 

Іфтаг а Ашна а Нецыў
 

А Кеіла, Ахзыўў а Марэша: дзевяць местаў зь іх сёламі.
 

Екрон ізь местачкамі й сёламі яго.
 

І ад Екрону аж да мора ўсе, ціто каля Ашдоду, ізь сёламі іх.
 

Ашдод, местачкі яго а сёлы яго, Ґаза, местачкі яе а сёлы яе, аж да цур’я Ягіпецкага а вялікага мора, каторае граніца.
 

На гарах: Шамір а Ятыр а Сохо,
 

Данна, Кіраф-Санна, накш Дэвір,
 

Анаў, Ештэмо а Анім
 

А Ґошэн а Голон а Ґіло: адзінанцаць местаў зь іх сёламі.
 

Араў, Дума а Ешан
 

А Янім, Веф-Таппуаг а Афека
 

А Гумта а Кіра-Арба, накш Гэўрон, а Цыор: дзевяць местаў зь іх сёламі.
 

Маон, Карміл а Зыф а Юта
 

А Ізрэель а Екдэам а Заноаг,
 

Каін, Ґівеа а Фімна: дзесяць местаў зь іх сёламі.
 

Галгул, Веф-Цур а Ґедор,
 

А Маараф а Беф-Аноф а Елтэкон: шэсьць местаў зь іх сёламі.
 

Кіраф-Ваал, накш Кіра-Еарым а Раўва: два месты зь іх сёламі.
 

На пустыні: Веф-Араба, Міддын а Сэкаха,
 

Ніўшан, Места Солі а Ен-Ґеды: шэсьць местаў ізь сёламі іх.
 

Але Евусэяў, жыхараў Ерузаліму, не маглі выгнаць сынове Юдзіны, і жывець Евусэй у Ерузаліме аж дагэтуль.