Ісуса сына Нава 3 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002
І ўстаў Ігошуа рана нараніцы, і крануліся яны ад Сытыму, і прышлі аж да Ёрдану, ён а ўсі сынове Ізраелявы, і начавалі там уперад, чымся перайшлі.
І было пры канцу трох дзён: і прайшлі ўраднікі ўнутры табару,
І расказалі люду, кажучы: «Як абачыце скрыню змовы СПАДАРА, Бога свайго, і сьвятароў Левітаў, што нясуць яе, дык вы краніцеся зь месца свайго і йдзіце за ёю.
Воддаль, адылі, меж вас і яе будзе каля дзьвюх тысячаў локцяў мераю; не падходзьце да яе блізка, каб ведаць вам дарогу, па каторай ісьці вам, бо вы не хадзілі гэтаю дарогаю ані ўчорах, ані заўчора».
І сказаў Ігошуа люду: «Пасьвяціцеся, бо заўтра створа СПАДАР сярод вас чудосы».
І сказаў Ігошуа сьвятаром, кажучы: «Падыйміце скрыню змовы й перайдзіце перад людам». Яны паднялі скрыню змовы й пайшлі перад людам.
І сказаў СПАДАР Ігошуу: «Гэтага дня Я пачну ўзьвялічаць цябе перад ачыма ўсяго Ізраеля, каб яны ведалі, што, як Я быў із Масеям, так буду і з табою.
А ты раскажы сьвятаром, што нясуць скрыню змовы, кажучы: "Як толькі ўвыйдзеце ў бераг вады Ёрдана, прыстойце ў Ёрдане"».
І сказаў Ігошуа сыном Ізраелявым: «Дабліжчася сюды й выслухайце слова СПАДАРА, Бога вашага».
І сказаў Ігошуа: «З гэтага даведаецеся, што сярод вас Бог жывы, і пражанець перад вамі Канааняніна а Гэціча а Гэвея а Ферэзэя а Ґерґесэя а Аморэя а Евусэя.
Вось, скрыня змовы Спадара ўсяе зямлі пярэйдзе перад вамі Ёрданом.
І цяпер вазьміце сабе двананцацёх чалавекаў з плямёнаў Ізраелявых, аднаго чалавека з плямені.
І станецца, што як супачынуць ступы ног сьвятароў, што панясуць скрыню СПАДАРА, Спадара ўсяе зямлі, у вадзе Ёрдану, вада ёрданская запыніцца, вада, што цячэць зьверху, і стане адным валам».
І было, што як крануўся люд ад сваіх буданоў, каб пераходзіць Ёрдан, і сьвятары, што несьлі скрыню змовы перад людам,
І як увыйшлі нясучыя скрыню ў Ёрдан, і ногі сьвятароў, што несьлі скрыню, занурыліся ля берагу вады, — Ёрдан жа выступае з усіх берагоў сваіх усі дні жніва, —
Дык стаялі воды вельмі далёка ад места Адама, каторае ля Царэтану, а цякучыя да мора раўніны, мора Салонага, сусім чыста былі адцяты. І люд пераходзілі супроці Ерыхону;
І непарушна стаялі сьвятары, што несьлі скрыню змовы СПАДАРОВАЕ, на сушы сярод Ёрдану. І ўвесь Ізраель пераходзілі па сушы, пакуль увесь народ сусім чыста не перайшоў Ёрдану.