Псалтыр 118 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012

 
 

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
 
Алілуя. АЛЕФ. Шчасныя беззаганныя ў дарозе, якія ходзяць у законе Госпада.

Скажы ж, Ізраелю, што на векі міласэрдзе Ягонае;
 
Шчасныя, што пільнуюцца сведчанняў Яго і ўсім сэрцам імкнуцца да Яго.

Скажыце ж, доме Ааронаў, што на векі міласэрдзе Ягонае;
 
Яны не ўчыняюць несправядлівасці, і ідуць Яго шляхамі.

Скажыце ж тыя, што баіцеся СПАДАРА, што на векі міласэрдзе Ягонае.
 
Ты загадаў ім, каб моцна пільнаваліся загадаў Тваіх.

З-пад гароты свае я пагукаў да ЯГ, і пакволеньням адказаў імне ЯГ.
 
О, каб трывалымі былі мае дарогі для захавання сведчанняў Тваіх.

СПАДАР із імною, не баюся: што зробе імне чалавек?
 
Тады я не пасаромлюся, калі буду зважаць на ўсе Твае загады.

СПАДАР із імною меж памачнікоў маіх, — і я гляджу на тых, што ненавідзяць мяне.
 
Буду вызнаваць Цябе ў шчырасці сэрца, у тым, што я навучыўся судам справядлівасці Тваёй.

Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на чалавека.
 
Буду захоўваць я апраўданні Твае, не пакідай мяне ніколі.

Валей уцякаць да СПАДАРА, чымся спадзявацца на князёў.
 
БЭТ. Якім чынам юнак захавае чыстай дарогу сваю? Пільнуючыся слоў Тваіх.

Усі народы абступілі мяне; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
 
Усім сэрцам маім шукаю я Цябе, зрабі так, каб я не адступіўся ад пастановаў Тваіх.

Абступілі мяне, таксама акружылі мяне; але імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
 
У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.

Абступілі мяне, як пшчолы; згасьлі, як цяпло зь церняў; імям СПАДАРОВЫМ я зьнішчыў іх.
 
Дабраславёны Ты, Госпадзе; навучы мяне апраўданням Тваім.

Піхнулі мяне, каб я паваліўся; але СПАДАР памог імне.
 
Вуснамі маімі палічыў я ўсе прысуды вуснаў Тваіх.

Сіла мая а песьня ЯГ, і стаў імне спасеньням.
 
Адчуў я асалоду на дарозе сведчанняў Тваіх, як Тваіх найвялікшых багаццяў.

Гук радасьці а спасеньня ў буданох справядлівых: «Правіца СПАДАРОВА робе мужным;
 
Спасцігаю прыказанні Твае і аглядаю шляхі Твае.

Правіца СПАДАРОВА высокая; правіца СПАДАРОВА робе мужным».
 
Буду захапляцца апраўданнямі Тваімі, не забуду словы Твае.

Не памру, але буду жыў і буду абяшчаць учынкі ЯГ.
 
ГІМЭЛЬ. Рабі дабро слузе Твайму, і я буду жыць і пільнавацца слоў Тваіх.

Балюча казьнерыў мяне ЯГ, але на сьмерць не аддаў мяне.
 
Раскрый вочы мае, і я буду аглядаць цуды закону Твайго.

Адчыніце імне брамы справядлівасьці; я ўвыйду ў іх і буду выхваляць ЯГ.
 
Госць я на зямлі, не хавай ад мяне загадаў Тваіх.

Гэта брама СПАДАРОВА; справядлівыя ўвыйдуць ёю.
 
Змарнела душа мая ў імкненні да судоў Тваіх у любы час.

Я буду выхваляць Цябе, бо Ты адказаў імне й стаў спасеньням маім.
 
Паўшчуваў я пыхлівых, праклятыя, што адступаюцца ад загадаў Тваіх.

Камень, адкінены будаўнічымі стаў вугольным.
 
Аддалі ад мяне ганьбу і пагарду, бо пільнуюся я сведчанняў Тваіх.

Ад СПАДАРА гэта сталася; чудоснае яно ў вачох нашых.
 
Калі нават князі сядзяць і гавораць супраць мяне, слуга Твой будзе спасцігаць апраўданні Твае.

Гэта тый дзень, каторы ўчыніў СПАДАР; будзем цешыцца а весяліцца ў ім.
 
Бо і сведчанні Твае — асалода мая, і парада мая — апраўданні Твае.

Малю, СПАДАРУ! спасі ж, малю, СПАДАРУ, пашчасьці ж!
 
ДАЛЕТ. Прынікла да пылу душа мая, ажыві мяне паводле слова Твайго.

Дабраславёны прыходзячы ў імя СПАДАРОВА. Дабраславім вас із дому СПАДАРОВАГА.
 
Дарогі мае абвясціў я, і Ты выслухаў мяне, навучы мяне апраўданням Тваім.

Бог — СПАДАР, і засьвяціў нам. Прывяжыце сьвяточны аброк паварозам да рагоў аброчніка.
 
Дарогу прыказанняў Тваіх дай мне зразумець, і я буду спасцігаць цуды Твае.

Ты — Бог мой, і я буду выхваляці Цябе; Бог мой, я ўзьвялічу Цябе.
 
Душа мая ў смутку роніць слёзы, хай кіруе мною слова Тваё.

Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
 
Дарогу маны павярні ад мяне, а закон Твой дай мне прыхільна.