Захарыі 12 разьдзел
Кніга прарока Захарыі
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Цяжар слова СПАДАРОВАГА праз Ізраеля, агалашае СПАДАР, Каторы прасьцяг нябёсы і заклаў под зямлі, і ўхармаваў дух чалавека ўнутры яго.
Прароцтва. Слова Госпада, што да Ізраэля і што да Юды. Прароцтва Госпада, Які распасцёр неба, і заснаваў зямлю, і дух чалавека ўдыхнуў у яго:
«Вось, Я ўчыню Ерузалім чараю хістаньня ўсім людам наўкола, і таксама будзе Юдэі, як будуць аблягаць Ерузалім.
«Вось, Я зраблю Ерузалім чашай п’янства для ўсіх народаў навокал. Гэта будзе ў час асады Ерузаліма.
І таго дня ўчыню Ерузалім цяжкім каменям усім людам: усі, што будуць падымаць яго, вельма падарвуцца, і зьбяруцца на яго ўсі народы зямлі.
І будзе: у той дзень зраблю Ерузалім цяжкім каменем для ўсіх народаў; кожны, хто нясе яго, скалечыцца цяжка, і супраць яго пазбіраюцца ўсе народы.
Таго дня, — агалашае СПАДАР, — Я зражу кажнага каня зумленьням і коньніка — шалам; а на дом Юдзін адчыню вочы Свае; кажнага ж каня людаў зражу сьляпотаю.
У той дзень, — кажа Госпад, — паражу кожнага каня шалёнасцю і яго вершніка — дурманам; і на народ Юды адкрыю вочы Свае, і ўсіх коней паганскіх паражу слепатой.
І скажуць правадыры Юдэі ў сэрцу сваім: "Сілаю імне жыхары Ерузаліму ў СПАДАРУ войскаў, Богу сваім".
І правадыры Юды будуць казаць у сэрцы сваім: “Сіла ўсіх жыхароў Ерузаліма ў Госпадзе Магуццяў, Богу іх”.
Таго дня Я ўчыню правадыроў Юдзіных — як агняны казан памеж дроў і як палаючае цяпло памеж снапоў, і яны пажаруць справа й зьлева ўсі акалічныя народы, і Ерузалім будзе ізноў населены на сваім месцу, у Ерузаліме.
У той дзень зраблю князёў Юды, як кацёл на агні з дроў і як галавешку гарачую сярод снапоў; і яны знішчаць направа і налева ўсе навокал народы, і Ерузалім будзе жыць ізноў на сваім месцы.
І выбаве СПАДАР найперш буданы Юдзкія, каб не вывышшалася слава дому Давідавага і слава жыхараў Ерузаліму супроці Юды.
І перш збавіць Госпад палаткі Юды, каб слава дому Давіда не ўзносілася і слава жыхароў Ерузаліма адносна Юды.
Таго дня будзе бараніць СПАДАР жыхараў Ерузаліму, і слабы памеж іх таго дня будзе як Давід, і дом Давідаў будзе як Бог, як Ангіл СПАДАРОЎ перад імі.
У той дзень Госпад абароніць жыхароў Ерузаліма; і самы кволы між імі ў той дзень будзе, як Давід, і дом Давіда будзе, як Бог, як анёл Госпадаў перад імі.
І станецца таго дня, што Я буду шукаць зьнішчыць усі народы, што выступяць супроці Ерузаліму.
І будзе: у той дзень зраблю, што ўсе народы, што нападаюць на Ерузалім, будуць знішчаны,
І Я выльлю на дом Давідаў а на жыхара Ерузаліму дух ласкі а маленьняў, і яны будуць глядзець на Мяне, Каторага яны прабілі, і будуць плакаць па Ім, як плачуць па адзіным, і будуць у гарчэлі па Ім, як у гарчэлі па першаку.
і на дом Давіда і на жыхароў Ерузаліма вылью дух ласкі і пабожнасці; і яны будуць глядзець на Мяне. З-за Таго, Каго прабілі, будуць яны лямантаваць, як лямантуюць па адзіным сыне, і будуць перажываць па Ім, як перажываюць звычайна па першынцу.
Таго дня будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач Гадад-Рымона ў даліне Меґідонскай.
У той дзень будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач у Адад-Рэмоне на раўніне Магеда;
І зямля будзе ў жалобе, кажная радзіма асобна: радзіма дому Давідавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма дому Нафановага асобна, і жанкі іхныя асобна;
і плакаць будзе зямля, асобныя сем’і асобна: сям’я дому Давіда асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Натана асобна і іх жанчыны асобна;
Радзіма дому Левавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма Шымеява асобна, і жанкі іхныя асобна.
сям’я дому Леві асобна і іх жанчыны асобна; сям’я дому Сімона асобна і іх жанчыны асобна;
Усі засталыя радзімы — кажная радзіма асобна, і жанкі іхныя асобна.
усе астатнія сем’і, асобныя сем’і асобна і іх жанчыны асобна.