Мацьвея 17 разьдзел
Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Міцкевіча (Прускага)
А дзён за шэсьць бярэць Ісус Пётру, Якава а Яана, брата ягонага, і ўзводзе іх асобна на гару высокую.
Пасьля шасьцёх дзён узяў Ісус Пятра, Якуба й Яна, брата яго, і ўзьвёў іх адных на гару высокую.
І адмяніўся перад імі: і зазьзяла відзеньне Ягонае, як сонца, адзецьці ж Ягоныя сталі белыя, як сьвятліня.
І перамяніўся прад імі, і зазьзяла Аблічча Ягонае, як сонца, а вопратка-ж Ягоная сталася белаю, як снег.
І вось, паказаліся ім Масей а Ільля, гукаючы зь Ім.
І вось зьявіўся ім Майсей і Ільля, размаўляючы зь Ім.
І, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: «Спадару! добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры буданы: Табе адзін, і Масею адзін, і адзін Ільлі».
І Пётра, азваўшыся да Ісуса, сказаў: «Госпадзе! Добра нам тут быць. Калі хочаш, зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну й адну Ільлі».
Як ён яшчэ гукаў, вось, булак сьветлы ахінуў іх; і вось, голас із булаку кажучы: «Гэта ё Сын Мой Умілаваны, Каторага Я вельмі ўпадабаў; Яго слухайце».
Калі ён яшчэ гаварыў, воблака сьветлае ахінула іх, і вось голас з воблака прамовіў: «Гэта Сын Мой улюблены, у Ім Маё дабраваленьне, Яго слухайце».
І, пачуўшы, вучанікі палі ніцма, і вельма спалохаліся.
І пачуўшы, вучні ўпалі ніц і спужаліся.
Але Ісус, прыступіўшыся, даткнуўся да іх і сказаў: «Устаньце й не палохайцеся».
Ісус-жа, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і прамовіў: «Устаньце й ня бойцеся!»
І ўзьняўшы вочы свае, яны нікога не абачылі, апрача аднаго Ісуса.
Узьняўшы-ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, толькі аднаго Ісуса.
І як яны зыходзілі з гары, Ісус забараніў ім, кажучы: «Нікому не кажыце пра гэту відзень, пакуль Сын Людзкі ня ўскрэсьне зь мертвых».
І калі зыйходзілі з гары, Ісус засьцярог іх, кажучы: «Нікому не гаварэце пра зьяву, пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне зь мёртвых».
І папыталіся ў Яго вучанікі Ягоныя: «Як жа кніжнікі кажуць, што Ільля мае прыйсьці ўперад?»
І спыталіся Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Чаму кніжнікі гавораць, што Ільлі першаму належыць прыйсьці.
І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Запраўды, Ільля мае прыйсьці ўперад і ўладзіць усе;
Ісус-жа ў адказ сказаў ім: «Так, Ільля павінны прыйсьці перш і ўладзіць усё.
Але кажу вам, што Ільля ўжо прышоў, і не пазналі яго, а зрабілі зь ім, што хацелі; гэтак і Сын Людзкі будзе цярпець ад іх».
Але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, і ўчынілі зь ім, як хацелі; гэтак і Сын Чалавечы пацерпіць ад іх».
Тады вучанікі зразумелі, што Ён казаў ім празь Яана Хрысьціцеля.
Тады вучні зразумелі, што пра Яна Хрысьціцеля гаварыў ім.
І як яны прышлі да груду, то прыступіў да Яго чалавек і, уклякшы перад Ім,
І калі яны падыйшлі да народу, падышоў да Яго чалавек, і падаючы прад Ім на калені,
Сказаў: «Спадару! зьмілуйся над сынам маім, бо ён люнатык, і вельма мучаецца, бо часта валіцца ў вагонь і часта — ў ваду.
гаварыў: «Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён у маладзіку ўпадае ў шал, і цяжка пакутуе, бо часта кідаецца ў агонь, і часта ў ваду.
І я быў прывёўшы яго да вучанікаў Тваіх, але яны не маглі ўздаравіць яго».
Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і не маглі яго аздаравіць».
І Ісус, адказуючы, сказаў: «О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне сюды».
Ісус-жа, адказваючы, сказаў: «О, родзе няверны й распусны! Дакуль буду з вамі, дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне сюды».
І зганіў яго Ісус; і нячысьцік вышаў зь яго; і дзяцюк ачуняў тае ж гадзіны.
І забараніў яму Ісус, і выйшаў злыдух зь юнака, і ён ачуняў у тую-ж гадзіну.
Тады вучанікі, прыступіўшыся да Ісуса наадзіноце, сказалі: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса на самоце, сказалі: «Чаму мы не змаглі выгнаць яго?»
Ісус жа сказаў ім: «З прычыны няверы вашае; бо запраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру з гарчычнае зярнё і скажаце гары гэтай: ’Перайдзі адгэтуль туды’, і яна пярэйдзе; і нічога ня будзе немагчымага вам.
І адказаў ім Ісус: «З-за нявер’я вашага. Бо, запраўды кажу вам: Калі будзеце мець веру хоць з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: Перайдзі адсюль туды, — яна пярэйдзе, і нічога ня будзе немагчымага для вас.
Гэты ж род выганяецца адно малітваю а постам».
Гэты-ж род выганяецца няйначай, як толькі малітваю й постам».
І як яны перабывалі ў Ґалілеі, Ісус сказаў ім: «Сын Людзкі неўзабаве выданы будзе ў рукі людзкія;
У часе прабываньня іх у Галілеі, Ісус сказаў ім: «Праданы мае быць Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя.
І заб’юць Яго, і на трэйці дзень ускрэсьне». І яны вельмі засмуціліся.
І заб’юць Яго, і на трэйці дзень уваскрэсьне». І яны надзвычай засмуціліся.
І прышлі яны да Капернауму, і падышлі да Пётры зьбіраньнікі дыдрахмаў, і сказалі: «Ці ня дасьць Вучыцель ваш дыдрахмы?»
Калі-ж яны прыйшлі ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зборшчыкі даніны й сказалі: «Ці ня дасьць ваш настаўнік даніну?»
Ён адказаў: «Але». І як увыйшоў ён у дом, то Ісус, выпярадзіўшы яго, сказаў: «Як табе здаецца, Сымоне, каралёве земныя з каго бяруць мыта альбо падачкі: із сыноў сваіх, ці з чужых?»
Ён сказаў: «Так». І калі ўвайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як табе думаецца, Сымоне? Уладары зямныя з каго бяруць налог ці падатак: з сваіх сыноў ці з чужых?»
Пётра кажа Яму: «З чужых». Ісус сказаў яму: «Значыцца, сынове вольныя.
Пётра сказаў Яму: «З чужых». Ісус-жа сказаў: «Значыць, сыны вольныя.
Але каб нам не зрабіць спадману ім, пайдзі да мора, закінь вуду, і першую рыбу, каторую зловіш, вазьмі, і, рашчыніўшы ў яе рот, знойдзеш статыр; вазьмі яго і аддай ім за Мяне й за сябе».
Але, каб нам іх ня скрыўдзіць, пайдзі на мора, закінь вуду, і першую злоўленую рыбу вазьмі, і адчыніўшы ёй рот, знойдзеш манэту; вазьмі яе й аддай ім за Мяне й за сябе».