Ісуса сына Нава 9 разьдзел
Кніга Ісуса сына Нава
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Сёмухі
І было, як пачулі ўсі каралі, каторыя за Ёрданом, на гары і на раўніне, і па ўсім беразе вялікага мора, супроці Лібану, Гэціч, Аморэй, Канаанянін, Ферэзэй а Евусэй;
Калі дачуліся пра гэта цары, якія жылі за Ярданам, на гары і на раўніне і па ўсім беразе вялікага мора блізь Лівана, Хэтэі, Амарэі, Хананэі, Фэрэзэі, Эвэі і Евусэі,
То зьберліся, каб згодна ваяваць ізь Ігошуам а Ізраелям.
сабраліся разам, каб супольна ваяваць зь Ісусам і Ізраілем.
Але жыхары Гівеону, пачуўшы, што Ігошуа зрабіў Ерыхону а Гаю,
Але жыхары Гаваона, даведаўшыся, што Ісус зрабіў зь Ерыхонам і Гаем,
Пусьціліся яны на хітрыкі: пайшлі і прыдаліся за паслоў, і ўзялі мяхі на аслы свае, гнілыя, паськяпаныя а палапленыя скураныя мяхі віна;
пайшлі на хітрасьць: запасьліся хлебам на дарогу і паклалі старыя мяхі на аслоў сваіх і старыя, падраныя і залатаныя мяхі віна;
І вобуй стары з лапікамі на нагах сваіх, і адзежа на іх гнілая; і ўвесь хлеб, што ўзялі сабе ў дарогу, быў сухі а брасьнелы.
і абутак на нагах у іх быў стары, з латкамі, і вопратка на іх старая; і ўвесь дарожны хлеб у іх быў чэрствы і зацьвілы.
І яны пайшлі да Ігошуі да табару Ґілґалу, і сказалі яму а кажнаму Ізраелцу: «З далёкае зямлі прышлі мы; дык зрабіце з намі змову».
Яны прыйшлі да Ісуса ў табар у Галгал і сказалі яму і ўсім Ізраільцянам: з даволі далёкай зямлі прыйшлі мы; дык вось, пастанавеце з намі спрымірэнства.
І сказалі мужы Ізраелцы Гэвеям: «Можа сярод мяне ты жывеш? як імне зрабіць із табою змову?»
А Ізраільцяне сказалі Эвэям: можа, вы жывяце недалёка ад нас? як нам заключыць з вамі спрымірэнства?
І яны сказалі Ігошуі: «Слугі твае мы». Ігошуа ж сказаў ім: «Хто вы й скуль прышлі вы?»
Яны сказалі Ісусу: мы рабы твае. А Ісус сказаў ім: хто вы і адкуль прыйшлі?
І яны сказалі яму: «Зь вельма далёкае зямлі прышлі слугі твае ў імя СПАДАРА, Бога твайго, бо мы чулі чутку празь Яго, і ўсе, што рабіў Ён у Ягіпце,
Яны сказалі яму: з даволі далёкай краіны прыйшлі рабы твае ў імя Госпада Бога твайго; бо мы чулі пра славу Ягоную і пра ўсё, што зрабіў Ён у Егіпце,
І ўсе, што зрабіў Ён двум каралём Аморэйскім, што на тым баку Ёрдану, Сыгону, каралю Гэшбонскаму, і Оґу, каралю Вашанскаму, каторы ўв Астарофе.
і пра ўсё, што Ён зрабіў двум царам Амарэйскім, якія па той бок Ярдана, Сігону, цару Сэвонскаму, і Огу, цару Васанскаму, які ў Астароце.
І сказалі нам старцы нашыя й усі жыхары нашае зямлі, кажучы: "Вазьміце ў рукі сабе ежы ў дарогу, і пайдзіце ім напярэймы, і скажыце ім: ’Мы слугі Вашы; дык цяпер учыніце з наміі змову’".
Старэйшыны нашыя і ўсе жыхары нашай зямлі сказалі нам: вазьмеце ў рукі вашыя хлеба на дарогу і ідзеце насустрач ім і скажэце ім: «мы рабы вашыя; і гэтак пастанавеце з намі спрымірэнства».
Гэты хлеб наш быў цёплы, як мы прыгатавалі яго ў дамох сваіх, у дзень выхаду свайго, каб пайсьці да вас, а цяпер во, ён высах і забрасьнеў.
Гэты хлеб наш з дамоў нашых мы ўзялі цёплы ў той дзень, як выправіліся да вас, а цяпер вось, ён зрабіўся сухі і цьвілы;
І гэтыя мяхі зь віном, каторыя мы налілі новыя, то вось, паськяпаліся, і гэтая адзежа нашая а вобуй наш згнілі ад вельма далёкае дарогі».
і гэтыя мяхі зь віном, якія мы налілі новыя, вось, падраліся; і гэтая вопратка наша і абутак наш знасіліся ад даволі далёкай дарогі.
І ўзялі гэтыя людзі ад іх ежы, а вуснаў СПАДАРА не папыталіся.
Ізраільцяне ўзялі іхняга хлеба, а ў Госпада ня спыталіся.
І ўчыніў Ігошуа зь імі мір, і ўчыніў змову зь імі, што пакіне іх жывых; і прысягнулі ім князі збору.
І пастанавіў Ісус зь імі мір і паклаў зь імі ўмову пра тое, што ён захавае ім жыцьцё; і прысягнулі ім правадыры супольства.
І было пры канцу трох дзён просьле тога, як учынілі яны зь імі змову, пачулі, што блізкія яны яму і сярод яго жывуць.
А праз тры дні, як спрымірыліся яны зь імі, даведаліся, што яны суседзі іхнія і жывуць паблізу ад іх;
І крануліся сынове Ізраелявы ў дарогу, і прышлі да местаў іхных на трэйці дзень; месты ж іхныя: Гівеон а Кефіра а Беероф а Кіраф-Еарым.
бо сыны Ізраілевыя, выправіўшыся ў дарогу, прыйшлі ў горад іхні на трэці дзень; а гарады іхнія: Гаваон, Кефіра, Бээрот і Кірыят-Ярым.
І не пабілі іх сынове Ізраелявы, бо прысягнулі ім князі збору СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым. І наракаў увесь збор на князёў.
Сыны Ізраілевыя не пабілі іх, бо правадыры супольства прысягнуліся ім Госпадам Богам Ізраілевым. За ўсё гэта супольства пачало наракаць на правадыроў.
І сказалі ўсі князі ўсяму збору: «Мы прысягнулі ім СПАДАРОМ, Богам Ізраелявым, і затым цяпер ня можам дакрануцца да іх.
Усе правадыры сказалі ўсяму супольству: мы прысягалі ім Госпадам Богам Ізраілевым і таму ня можам чапаць іх;
Гэта зробім ім: і пакінем іх жывых, і ня будзе на нас гневу за прысягу, каторай мы прысягнулі ім».
а вось што зь імі зробім: пакінем іх жывых, каб не паўстаў на нас гнеў за прысягу, якою мы запрысягнуліся ім.
І сказалі ім князі: «Хай жывуць і будуць секачамі дроў і сілячамі вады ўсяму збору, як казалі ім князі».
І сказалі ім правадыры: няхай яны жывуць, але будуць сячы дровы і чэрпаць ваду на ўсё супольства, як сказалі ім правадыры.
І пагукаў іх Ігошуа, і гутарыў зь імі, кажучы: «Чаму вы ашукалі нас, сказаўшы: "Мы вельма далёка ад вас", а вы сярод нас жывіце?
Ісус паклікаў іх і сказаў: навошта вы ашукалі нас, сказаўшы: «мы даволі далёка ад вас», тым часам як вы жывяце блізка ад нас?
А цяпер праклятыя вы! і не перастане з вас слуга, і секачы дроў, і сілячы вады дому Божаму».
за гэта праклятыя вы! бясконца вы будзеце рабамі, будзеце сячы дровы і чэрпаць ваду дому Бога майго!
І адказавалі яны Ігошуі, і сказалі: «Наказалі слугам тваім, што расказаў СПАДАР, Бог твой, Масею, слузе Свайму, даць вам усю зямлю й выгубіць усіх жыхараў гэтае зямлі перад відам вашым; і мы вельма баяліся за душы свае перад відам вашым, і зрабілі гэты ўчынак.
Яны ў адказ Ісусу сказалі: дайшло да ведама рабоў тваіх, што Гасподзь Бог твой загадаў Майсею, рабу Свайму, даць вам усю зямлю і загубіць усіх жыхароў гэтай зямлі перад абліччам вашым; таму мы вельмі баяліся, каб вы не пазбавілі нас жыцьця, і зрабілі гэта;
Цяпер во мы ў руццэ тваёй: як добра а справядліва ў ваччу тваім зрабіць нам, рабі».
Цяпер вось мы ў руцэ тваёй. Як лепей і справядлівей пакажацца зрабіць з намі, так і зрабі.
І ўчыніў ізь імі гэтак: і выбавіў іх ад рукі сыноў Ізраелявых, і яны не забілі іх;
І зрабіў зь імі так: забраў іх з рук сыноў Ізраілевых, і тыя не забілі іх;
І прызначыў таго дня Ігошуа іх за секачоў дроў і за сілячоў вады грамадзе й аброчніку СПАДАРОВАМУ, аж дагэтуль, на месцу, каторае бы абраў.
і вырашыў таго ж дня Ісус, каб яны секлі дровы і чэрпалі ваду ўсяму супольству і для ахвярніка Гасподняга; трывае гэта аж да сёньня, у мясьціне, якую выбраў.