Быццё 34 разьдзел
Быццё
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад а. Сяргея Сурыновіча
І вышла Дына, дачка Лііна, каторую яна нарадзіла Якаву, паглядзець на дачкі зямлі.
Пайшла ж Дзі́на, дачка Лі́і, якую тая нарадзіла Яку́бу, пазнаёміцца з дочкамі мясцовых жыхароў.
І абачыў яе Сыхем, сын Гамора Гэвейца, князя зямлі тае, і ўзяў яе, і ляжаў ізь ёю, і паніжыў яе.
І пабачыў яе Сіхе́м, што быў распараднікам зямлі той, сын Эмо́ра харэ́я, і, узяўшы яе, ссіліў яе, і ўзлёг з ёю.
І прыліпла душа ягоная да Дыны, дачкі Якававае, і ён пакахаў дзяўчыну, і мовіў да сэрца дзяўчыне.
І прыгарнуўся душою да Дзі́ны, дачкі Яку́ба, і пакахаў дзяўчыну, дагаджаючы прагам маладзіцы.
І сказаў Сыхем Гамору, айцу свайму, кажучы: «Вазьмі імне дзяцё гэтае за жонку».
Звярнуўся ж Сіхе́м да Эмо́ра, бацькі свайго, кажучы: “Вазьмі мне дзяўчыну гэтую за жонку”.
І Якаў пачуў, што забрудзяніў Дыну, дачку ягоную; сынове ж ягоныя былі із стадаю на полю, дык маўчаў Якаў, пакуль ня прышлі яны.
Яку́б жа даведаўся, што зняславіў сын Эмо́ра Дзі́ну, дачку яго. Сыны ж яго былі са скацінай яго ў полі, дык маўчаў Яку́б, пакуль яны вярнуліся.
І вышаў Гамор, ацец Сыхемаў, да Якава памужаваць ізь ім.
Выйшаў жа Эмо́р, бацька Сіхе́ма, да Яку́ба гаварыць з ім.
І сынове Якававы прышлі з поля і, пачуўшы, зьнемарасьціліся мужы, і гневала іх вельмі, бо нягоднасьць зрабіў ён у Ізраелю, ляжаўшы з дачкою Якававай; а гэтак ня робіцца.
Прыйшлі ж сыны Яку́ба з поля. Калі ж яны пачулі, засмуціліся мужчыны, і былі яны раз’юшаныя моцна, бо крыва абышоўся [Сіхе́м] з Ізраэ́лем, узлёгшы з дачкой Яку́ба, чаго рабіць было нельга.
І гукаў Гамор ізь імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, узгаліўся душою да дачкі вашае: дайце, калі ласка, яе яму за жонку.
І звярнуўся да іх Эмо́р, кажучы: “Сіхе́м, сын мой, прыгарнуўся душою да дачкі1 вашай, аддайце яе яму за жонку.
Пабірайцеся з намі: дачкі вашыя аддавайце нам, а нашыя дачкі бярыце сабе.
Парадніцеся з намі, давайце нам дачок вашых, і бярыце дачок нашых сынам вашым,
І з намі жывіце; і зямля гэтая будзе перад вамі, жывіце й таргуйце ў ёй, і дзяржыце яе».
і між нас жывіце. Вось, зямля неабсяжная перад вамі. Жывіце, прадавайце і набывайце на ёй”.
І сказаў Сыхем айцу ейнаму а братом ейным: «Калі б імне знайсьці ласку ў вачох вашых, і што скажаце імне, я дам.
Звярнуўся ж Сіхе́м да бацькі дзяўчыны і братоў яе: “Няхай спазнаю ласку перад абліччам вашым, і што толькі скажаце, зраблю.
Павялічча зь мяне вельмі вена а дары; і я дам, як вы скажаце імне: толькі аддайце імне дзеўку за жонку».
У разы памножце плату за нявесту, і дам, як і чаго толькі ні папросіце ў мяне, але аддайце мне дзяўчыну гэтую за жонку”.
І адказалі сынове Якававы Сыхэму а Гамору, айцу ягонаму, зрадліва, і гукалі так, бо ён зганбіў Дыну, сястру іхную;
Адказалі ж сыны Яку́ба Сіхе́му і Эмо́ру, бацьку яго, падступна. Так сказалі ім, бо зняславіў Дзі́ну, сястру іхнюю.
І сказалі ім: «Ня можам зрабіць гэтага, выдаць сястру нашу чалавеку, у каторага неабрэзанасьць, бо сорам гэта нам.
І паведамілі ім Сямён і Ле́вій, браты Дзі́ны, сыны Лі́і: “Не можам задаволіць слова гэтае, аддаць сястру нашу чалавеку, што не абрэзаны, бо абняславімся праз гэта.
Толькі з тым мы згодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб абрэзаўся ў вас кажны мужчына.
Пагодзімся з вамі і паселімся між вамі, калі станеце да нас падобнымі і будзе абрэзаным у вас кожны мужчынскага полу.
І будзем даваць дачкі нашыя вам, а дачкі вашыя браць сабе, і будзем жыць із вамі, і будзем адзін люд.
І выдадзім дачок вам нашых, і возьмем вашых нам за жонак, і паселімся ў вас, і будзем бы адзіны род.
А калі не паслухаеце нас, дык мы возьмем дачку нашу і адыйдзем».
Калі ж не паслухаеце нас і не абрэжацеся, то возьмем дачок нашых і сыдзем”.
І зьлюб былі словы іхныя ў ваччу Гамора а ўваччу Сыхема, сына Гаморавага.
І ўпадабалі словы гэтыя Эмо́р і Сіхе́м, сын Эмо́ра.
І не адвалакаў тый маладзён зрабіць гэта, бо ён жадаў дачкі Якававае. А яго паважалі над усіх у доме айца ягонага.
І прыспешваў юнак здзейсніць моўленае, бо меў поцяг да дачкі Яку́ба. Быў жа вельмі шанаваным у доме бацькі свайго.
І прышоў Гамор а Сыхем, сын ягоны, да брамы места свайго, і гукалі жыхарам места свайго, кажучы:
Прыйшлі ж Эмо́р і Сіхе́м, сын яго, да брамаў2 места іх і звярнуліся да мужчынаў места, кажучы:
«Гэтыя людзі — міравыя яны з намі; і няхай яны жывуць у зямлі й таргуюць у ёй; зямля ж вось даволі прасторвая перад імі. Дачкі іхныя возьмем сабе за жонкі, а нашыя дачкі дамо ім.
“Людзі гэтыя, ціхамірлівыя з намі, паселяцца на зямлі і будуць гандляваць на ёй, зямля ж неабсяжная перад намі. Дачок іх возьмем сабе за жонак, а нашых дачок выдадзім ім.
Толькі пры тым згаджаюцца гэтыя людзі жыць із намі, быць адным людам, каб у вас абрэзаны быў кажны мужчынскага стану, як яны абрэзаны.
Толькі тады прынароўляць гэтыя людзі жыць з намі і быць адным народам, калі абрэжацца кожны з нас мужчынскага полу, як і яны абрэзаныя.
Іхныя чароды, і іхная маемасьць, і ўся жывёла іхная, ці ня нашы яны? Адно згодзімся зь імі, і будуць жыць із намі».
І чацвераногія іх, і майно іх, і быдла ці ж не станецца нашым?3 Як толькі дагодзім ім, то паселімся разам”.
І паслухалі Гамора а Сыхема, сына ягонага, усі выходзячыя з брамы места ягонага; і абрэзаны былі кажны мужчынскага стану, кажны выходзячы з брамы места ягонага.
І слухалі Эмо́ра і сына яго Сіхе́ма ўсе, хто выходзіў праз браму места іх, і абрэзаў скрайнюю скуравінку цела свайго кожны мужчына.
І было на трэйці дзень, як яны былі хворыя, і ўзялі два сыны Якававы, Сымон а Леў, браты Дыніны, кажны свой меч, і напалі на места з пэўнасьцяй, і забілі кажнага мужчыну;
Здарылася ж на трэці дзень, калі ўсе былі праз боль знясіленыя, узялі два сыны Яку́ба, Сімяон і Ле́вій, браты Дзі́ны, кожны свой меч, і хутка ўвайшлі ў места, і пазабівалі ўсіх мужчынскага роду.
І Гамора а Сыхема, сына ягонага, забілі мячом, і ўзялі Дыну з дому Сыхемавага й вышлі.
Эмо́ра ж і сына яго Сіхе́ма забілі лязом меча, і забралі Дзі́ну з дому Сіхе́ма, і выйшлі.
Сынове Якававы прышлі да забітых і разглабалі места за тое, што паганбіў сястру іхнаю.
Сыны ж Яку́ба накінуліся на параненых і разрабавалі места, у якім зняславілі іх сястру Дзі́ну.
І драбны статак, і буйны статак іхныя, і што ў месьце, і што ў полю яны ўзялі.
І авечак іх, і валоў іх, і аслоў іх, колькі было ў месце і колькі было на полі, пазабіралі.
І ўсе багацьце іхнае, і ўсе малыя дзеці іхныя, і жанкі іхныя ўзялі ў палон, і разглабалі ўсе, што было ў доме.
І ўсіх рабоў іх, і ўсю маёмасць іх, і жонак пабралі ў палон, і разрабавалі, што толькі было ў месце і што толькі ў дамах.
І сказаў Якаў да Сымона а да Лева: «Вы зьнемарасьцілі мяне, зрабіўшы мяне непахнючым жыхарам гэтае зямлі, Канаанянам а Ферэзэям; а ў мяне людзі нячысьленыя; і зьбяруцца на мяне, і паб’юць мяне, і буду зьнішчаны я й мой дом».
Сказаў жа Яку́б Сімяону і Ле́вій: “Знявідным мяне зрабілі, і спляжаным я стаўся для ўсіх, хто жыве на зямлі, для ханане́яў і феразе́яў. Я ж меншы за іх лікам, аб’яднаўшыся супраць мяне, адолеюць мяне і паглынуць мяне ды жытло маё”.
І яны сказалі: «А ціж як із блудніцаю можна рабіць ізь сястрою нашаю?».
Яны ж адказалі: “Але нібы распусніцу выкарысталі сястру нашу”.