Псалтыр 113 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Галілуя! Хваліце, слугі СПАДАРОВЫ, хваліце імя СПАДАРОВА;
 

Хай будзе дабраславёна імя СПАДАРОВА адгэтуль аж на векі;
 

Ад усходу сонца аж да заходу ўслаўлена імя СПАДАРОВА.
 

Высокі над усімі народамі СПАДАР, над нябёсамі хвала Ягоная.
 

Хто падобны да СПАДАРА, Бога нашага, Каторы жывець на вышыні,
 

Каторы зьніжаецца, каб бачыць нябёсы й зямлю,
 

Падыймае галечу з пылу, з кучы гною ўзносе ўбогага,
 

Каб пасадзіць яго з князьмі, з князьмі люду Свайго.
 

Садзе бясплодную дому вясёлаю маткаю дзяцей. Галілуя!