Псалтыр 114 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Як вышаў Ізраель ізь Ягіпту, дом Якаваў зь люду чужое мовы,
 

Быў Юда сьвятыняю Ягонай, Ізраель дзяржаваю Ягонай.
 

Мора абачыла і ўцякло; Ёрдан павярнуўся назад.
 

Горы падскакавалі, як бараны, узгоркі, як ягняты.
 

Што табе, мора, што ты ўцякло? Ёрдане, што ты павярнуўся назад?
 

Горы! чаго падскакуеце, як бараны, узгоркі, як ягняты?
 

На прытомнасьць Спадара дрыжы, зямля, на прытомнасьць Бога Якававага,
 

Каторы абярнуў скалу ў возера вады, крэмень у жарало вады.