Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Песьня на ўступцох. Як зварачаў СПАДАР палоненікаў Сыёну, мы былі бы ў сьненьню.
 

Тады, былі поўныя сьмеху вусны нашыя, і язык наш — пяцьця; тады гукалі меж паганаў: «Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР ізь імі!»
 

Вялікія рэчы ўчыніў СПАДАР із намі: мы вясёлыя.
 

Зьвярні палон нашы, СПАДАРУ, як цур’і на паўдня.
 

Сеючыя ізь сьлізою пажнуць із радасьцяй.
 

Ідзець а йдзець із плачам нясучы сяўню сяўбы, прыйдзе а прыйдзе з пацехаю нясучы снапы свае.