Псалтыр 93 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

СПАДАР гаспадарствуе; вяліччам Ён апрануўшыся; СПАДАР апрануўся, сілаю паперазаўся; нават умацаваў сьвет, каб не пахіснуўся.
 

Пасад Твой устаноўлены здаўна; Ты — спрадвечны.
 

Падняліся цур’і, СПАДАРУ, цур’і паднялі гук свой, цур’і паднялі хвалі свае.
 

За шум шмат водаў, за моцныя запыны морскія дужшы на вышыні СПАДАР.
 

Сьветчаньні Твае вельма верныя. Дому Твайму належа сьвятасьць, СПАДАРУ, на даўгія дні.