Выхад 11 разьдзел

Выхад
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

І сказаў СПАДАР Масею: «Яшчэ загубу адзіную Я навяду на Фараона а на Ягіпцян; просьле тога ён адпусьце вас адгэтуль. Як ён будзе адпушчаць вас, то канчальна а станаўко пажанець вас адгэтуль.
 

Кажы цяпер у вушы люду, і няхай кажны папросе ў бліжняга свайго, і кажная жонка ў бліжняй сваёй судзьдзя срэбнага а судзьдзя залатога».
 

І даў СПАДАР ласку люду ў вачох Ягіпцян, дый гэты муж Масей быў вельмі вялікі ў зямлі Ягіпецкай, у вачох слугаў Фараонавых і ў вачох люду.
 

І сказаў Масей: «Гэтак кажа СПАДАР: "А поўначы Я прайду пасярод Ягіпту.
 

І памрэць кажны пяршак у зямлі Ягіпецкай ад першака Фараонавага, каторы сядзіць на пасадзе сваім, да першака нявольніцы, каторая за жорнамі, і кажнага першака із статку.
 

І будзе крык вялікі па ўсёй зямлі Ягіпецкай, што падобнага ня было і падобнага да яго не паўторыцца.
 

Але на сыноў Ізраелявых не пашаволе сабака языком сваім ад чалавека аж да статку, каб вы ведалі, што розьне СПАДАР памеж Ягіпцянаў і Ізраелцаў.
 

І зыйдуць усі слугі твае гэтыя да мяне, і паклоняцца імне, кажучы: ’Выйдзі ты і ўвесь люд, каторы ля ног тваіх’, і просьле гэтага я выйду"». І вышаў ад Фараона з гарачым гневам.
 

І сказаў СПАДАР Масею: «Не паслухае вас Фараон, каб памнажыліся чудосы Мае ў зямлі Ягіпецкай».
 

І Масей і Аарон зрабілі ўсі гэтыя чудосы перад Фараонам; але закаляніў СПАДАР сэрца Фараонава, і ён не адпусьціў сыноў Ізраелявых ізь зямлі свае.