2 да Карынфянаў 10 разьдзел
Другое пасланьне да Карынфянаў
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2012
А і я сам, Павал, што асабіста між вамі пакорны, а завочна адносна вас сьмелы, малю вас ціхасьцю й ласкавасьцю Хрыстуса;
Дарэчы, я сам, Паўла, перасцерагаю вас праз пакорлівасць і ласкавасць Хрыстову, што я асабіста між вамі пакорлівы, аднак у аддаленні патрабавальны да вас;
прашу вас, каб, як прыйду к вам, ня быў я змушаны ужываць тае станоўкае сьмеласьці, зь якою думаю выступіць проці тых, што ўяўляюць сабе, быццам мы паступаем водле цела;
дык вось, малю, каб, як прыбуду, не адважыўся б на тую суровасць, на якую думаю адважыцца адносна некаторых, якія лічаць, што мы жывём паводле цела.
хоць бо мы жывём у целе, то не ваюем водле цела;
Бо хоць мы жывём у целе, не ваюем паводле цела, —
зброя нашага змагання не ў целе, але ў магуцтве Бога, паконываючым цьвярдыні, парынаючым замыслы,
бо зброя змагання нашага не цялесная, але магутная праз Бога на зруйнаванне цвярдынь; мы руйнуем намеры
і ўсякае надыманне, што паўстае проці Божага пазнання, ды палонячым усякі розум пад Хрыстусаву паслухмянасьць,
і ўсякую пыху, якая выступае супраць пазнання Бога, ды ўсякі розум аддаём на паслухмянасць Хрысту,
і гатовым помсьціць кажную непаслухмянасьць, як толькі ваш послух дасканальным станецца.
і пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасць кожнага, калі паслухмянасць ваша стане поўнай.
Прыглядаецеся выгляду? Хто самапэўны, што ёсьць Хрыстусавы, хай па сабе мяркуе, што як ён Хрыстусаў, дык гэтак і мы.
Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай разважыць у сабе, што і мы, таксама як ён, Хрыстовы.
Бо, якбы я і болей выстаўляўся з нашай уладай, якую Бог даў нам на будаванне вас, а не на псаванне, дык-бы не паддаўся застыджэнню;
Бо не было б мне сорамна, калі б я яшчэ больш стаў хваліцца тою ўладаю, якую нам даў Госпад на збудаванне вас, а не на знішчэнне,
каб не здалося, бач, што маніўся вас застрашваць лістамі;
каб не падалося, што я вас палохаю лістамі;
кажуць бо: «Лісты яго то важныя й строгія, але выглядам прысутным ён недасілак і мова яго залюгодная».
некаторыя кажуць: «Лісты моцныя і грозныя, выгляд жа цела нядужы, і слова марнае».
Хто гэтак кажа, то хай ведае: якія мы ў словах лістоў завочна, гэткімі й на дзеле будзем, прысутнымі.
Хто такі, хай ведае, што, якія мы непрысутныя, здалёк і ў слове лістоў, такія і прысутныя, ва ўчынках.
Бо мы ня сьмеем сябе супастаўляць, ні раўняць з тымі, што самавыстаўляюцца: яны мераюць сябе самымі саобю ды раўняюць сябе з сабою бязглуздна.
Бо мы не маем адвагі ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе самімі сабой, раўняючы сябе з сабой, і неразумныя.
А мы не бяз меры хваліцца будзем, але ў меру, ад Бога нам вызначанаю, такую меру, каб дасьцігнуць і да вас.
Не будзем мы хваліцца праз меру, але будзем ацэньваць сябе ў межах, вызначаных нам Богам, каб маглі дасягнуць і вас.
Мы не напружаем сябе, як недасьцігшыя да вас, бо-ж дасьціглі аж да вас з Эванэліяй Хрыстуса.
Бо мы не так, быццам не дасягнуўшы вас, перасягнулі самі сябе, бо мы дайшлі да вас у Евангеллі Хрыста.
Не хвалімся надмерна такжа і працамі іншых, але спадзяёмся, што з узростам вашай веры узьвялічацімемся й мы між вамі водле нормы нашай,
Не хвалімся без меры чужой працай. Спадзяёмся, аднак, што з узрастаннем вашай веры мы таксама ўзрастаць будзем у вас па нашай мерцы,
так, каб і далей у краёх за вамі навучаць Эванэлію, не хвалячыся дакананым ужо іншымі.
каб і далей сярод тых, што па-за вамі, абвяшчаць Евангелле, не выхваляючыся па чужой мерцы тым, што зроблена іншымі,
«Хто бо хваліцца, хай у Богуспадару хваліцца».
бо хто хваліцца, хай Госпадам хваліцца.
Ня той бо варты, хто сам сябе хваліць, але той, каго хваліць Бог.
Бо не той выпрабаваны, хто сам сябе хваліць, але той, каго Госпад хваліць.