1 да Цімафея 4 разьдзел
Першае пасланьне да Цімафея
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Чарняўскага 2012
Дух-жа выразна кажа, што ў апошніх часах некаторые адступяць ад веры, а прыстануць да духаў блуду й дэманаўскіх навук,
Дух вось адкрыта кажа, што ў апошнія часы некаторыя адступяцца ад веры і прыхіляцца да духаў спакусы і да навук дэманавых,
аблыжна ілжывых, запеклых у сумленьні сваім,
крывадушна падманваючых і з перавернутым сумленнем,
што забараняюць жаніцца, ужываць да яды тое, што Божа стварыў да спажываньня з падзякай вернікамі, пазнаўшымі праўду:
забараняючых жаніцца, ужываць у ежу стравы, якія стварыў Бог і даў тым, што пазналі праўду, каб дзякавалі Богу.
усё бо створанае Богам ёсьць добрае і ня трэба ні чым, з падзякаю спажываным, ганьбаваць,
Бо любое стварэнне Бога добрае, і нічога не трэба адкідаць, што з падзякаю прымаецца;
бо-ж усьвячваецца словам Божым і малітваю.
бо ўсвячаецца яно праз слова Божае і малітву.
Талкуючы гэта братом, будзеш добрым слугою Езуса Хрыстуса, сычаным словамі веры і добрае навукі, за каторай ты заўсёды йшоў.
Выясняючы гэта братам, будзеш добрым паслугачом Хрыста Ісуса ў словах веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.
А недарэчных і бабскіх казак цурайся, накладай сябе да пабожнасьці;
Недарэчных і бабскіх плётак высцерагайся. Нахіляй сябе да пабожнасці.
бо цялесныя муштры мала карысныя, а пабожнасьць да ўсяго прыдатная, маючы заруку цяперашняга і будучага жыцьця.
Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
Гэта праўда неаспрэчная і верыгодная.
Праўдзівае гэтае слова і вартае ўсякай увагі.
Для яе мы й працуем ды церпім зьнявагі, што маем спадзеву на Бога Жывога, Збавіцеля ўсіх людзей, а, перадусім, верных.
Бо дзеля гэтага мы працуем і пакутуем, што спадзяёмся на Бога жывога, Які ёсць Збаўца ўсіх людзей, а ў першую чаргу верных.
Гэта прыказвай, гэтага навучай.
Загадвай гэта і вучы.
Ніхто хай маладосьці твае не зьняхайвае, але будзь наўзорам для верных у мове й паступках, У любасьці, у Духу, у веры ды чыстасьці.
Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але будзь прыкладам верным у слове, у паводзінах, у любові, [у духу,] у веры, у чысціні.
Пакуль прыйду, пільнуй чытаньня, напаміну, павучаньня.
Пакуль прыбуду, займіся чытаннем, суцяшэннем, навукаю.
Не абняхайвай данай табе запаветна ласкі з узлажэньнем рук сьвятарскіх.
Не занядбай даравання, якое ў табе, якое дадзена табе праз прароцтва з ускладаннем рук старэйшых.
На гэта зважай і ў гэтым трывай, каб пасьпяховасьць твая была ўсім відавочна.
Аб гэтым думай, будзь у гэтым, каб поспех твой усім быў бачны.
Пільнуй сябе ды навукі вытрывала. Гэтак і сябе збавіш, і тых, што цябе слухаюць.
Глядзі сябе і навукі, трывай у іх; бо, так робячы, і сябе збавіш, і тых, каторыя слухаюць цябе.