Якава 3 разьдзел
Пасланьне Якава
Пераклад П. Татарыновіча → Пераклад Праваслаўнай Царквы
Браты мае, не квапцеся многія быць вучыцелямі, ведаючы, што большы дастанеце асуд;
Браты мае́! не многія станавíцеся вучы́целямі, ве́даючы, што мы атрыма́ем бо́льшае асуджэ́нне,
усе бо мы шмат грэшым. Хто ў слове без пахібу, той дасканальны чалавек, могучы акілзаць і ўсё цела.
бо ўсе мы многа грашы́м. Хто не грашы́ць словам, той даскана́лы чалавек, здольны ўтаймава́ць і ўсё цела.
Калі ўкладаем коням цуглі ў рот, каб былі паваднейшыя, дык і цэлым корпусам іхнім кіруем.
Вось, мы ўклада́ем цу́глі ко́ням у рот, каб яны падпарадко́ўваліся нам, і ўсім це́лам іх кіру́ем;
А караблі вунь якія вялікія ды сібернымі бурамі ганяныя, адыж кіруюцца маленькім стырном куды хоча стырнік.
вось, і караблі, хоць яны такія вялікія і такімі моцнымі вятра́мі гна́ныя, а невялікім рулём накіро́ўваюцца, куды рулявы́ хоча;
Гэтак і язык — малы гэта цялеш, а шмат робіць. Бач, як маленькі агонь, а лясы падпальвае.
так і язык — мала́я частка це́ла, а на вялікае адва́жваецца; вось, невялікі агонь, а які вялікі лес падпа́львае;
І язык-жа — агонь, усёзлыбяднік. Язык так устаўлены між нашымі чэлесамі, што можа апаганьваць усё цела, ўспалымяючы круг нашага жыцьця, сам запалены ґэгэннай;
і язык — агонь, свет няпра́веднасці. Язык, знахо́дзячыся паміж часткамі це́ла нашага, апага́ньвае ўсё цела і запа́львае кругаваро́т жыцця́, бу́дучы сам запа́леным ад гее́ны;
усякую прыроду зьвяроў і птушак, гадаў і марскіх жывёлаў можна ўтамаваць і чалавек іх утамаваў;
і ўсякая прырода звяроў і птушак, паўзуно́ў і марскіх жывёлін утаймо́ўваецца і ўтаймава́на прыро́дай чалаве́чай,
а вось языка ніхто з людзей утамаваць ня можа, гэта неакілзанае зло, поўнае сьмерцяноснага яду.
язык жа ніхто з людзей утаймава́ць не можа: гэта нястры́мнае зло, поўнае атру́ты смертано́снай.
Ім хвалім Бога й Айца і ім-жа праклінаем людзей, створаных на Божую падобу.
Ім благаслаўля́ем Бога і Айца, і ім пракліна́ем людзе́й, ство́раных па падабе́нству Божаму:
З тых самых вуснаў выйходзіць багаслаўленства і праклён. Не павінна гэтак быць, браты мае.
з тых са́мых ву́снаў выхо́дзіць благаславе́нне і пракля́цце. Не павінна, браты́ мае́, каб так было́.
Ціж з таго самага горла крыніцы цячэ вада салодкая і горкая?
Ці дае́ крыніца з аднаго жарала́ ваду салодкую і горкую?
Ціж можа, браты мае, фіговае дрэва радзіць вінаград, або вінная лаза фігі? Такжа сама й салянка (салодная крыніца) даваць салодкую ваду.
Хіба́ можа, браты мае́, смако́ўніца радзíць маслíны альбо вінагра́дная лаза́ — смоквы? Так і адна крыніца не можа даваць салёную і салодкую ваду́.
Хто з вас мудры і разважны? Хай пакажа гэта на дзеле добрымі паводзінамі, мудрай лагоднасьцю.
Хто мудры і разу́мны сярод вас? — няхай пака́жа до́брымі паво́дзінамі спра́вы свае ў лаго́днай му́драсці.
Бо калі горкую завісьць ды калатлівасьць у вашых сэрцах маеце, дык не хвалецеся й ня будзьце лгунамі проці праўды;
А калі за́йздрасць горкую і зва́длівасць ма́еце вы ў сэ́рцы сваім, то не хвалíцеся і не хлусíце су́праць ісціны:
гэта бо ня ёсьць мудрасьць зыйходзячая з-гары, але зямная, жывёльная, дзьяблава;
гэта не тая мудрасць, што сыхо́дзіць звыш, а зямна́я, душэ́ўная, дэ́манская;
дзе бо завісьць і сваркі, там бязладзьдзе й ліхадзейства.
бо дзе за́йздрасць і зва́длівасць, там разла́д і ўсяля́кае лíха.
А вось мудрасьць з узвышша ёсьць перадусім чыстая, далей — згодлівая, скромная, ўступлівая, поўная міласэрдзя і добрых пладоў, бесстаронная ды някрывадушная.
А тая му́драсць, што сыходзіць звыш, найпе́рш чы́стая, заты́м мірная, лаго́дная, пако́рная, поўная мíласці і добрых пладо́ў, непрадузя́тая і некрываду́шная.
Плод-жа справядлівасьці ў супакоі засяваецца тымі, што супакой твораць.
Плод жа пра́веднасці се́ецца з мірам у тых, якія тво́раць мір.