Пасланне Св. Якуба ў перакладзе Ягора Прыстаўкі.
Пераклад Паслання Св. Якуба быў зроблены ў 2013 годзе і абмяркоўваўся на ІІІ Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі (Панэль 12В.2 — Досвед беларускага акадэмічнага біблійнага перакладу. Тэкстуальныя, экзэгетычныя, культуралагічныя і рэлігіязнаўчыя падыходы).
Ягор Прыстаўка — беларускі філолаг, кандыдат філалагічных навук. У 2004 г. скончыў аддзяленне класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ, у 2009 г. абараніў дысертацыю на кафедры тэарытычнага і славянскага мовазнаўства. Выкладаў старажытныя мовы і антычную літаратуру ў БДУ, Тэалагічным Інстытуте Кірыла і Мяфодзія, Тэалагічным інстытуце пры Саюзе ХВЕ. Як перакладчык супрацоўнічаў з Беларускім біблейскім таварыствам, член працоўнай групы праекта «Новая беларуская Біблія». Спецыяліст у старажытнагрэцкай і лацінскай мовах, антычнай літаратуры, біблеістыцы, рыторыцы.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© Ягор Прыстаўка, 2013.