1 Давідавы. Псальм. Сказаў Ягова Госпаду майму: «Сядзі праваруч Мяне, пакуль Я пакладу ворагаў Тваіх у падножжа Стопаў Тваіх.
2 Жазло магутнасьці Тваёй пашле Ягова зь Сыёну. Валада́ры сярод ворагаў Тваіх!
3 Народ Твой у дзень магутнасьці ўлады Тваёй поўны адданасьці (Табе) і духовых высілкаў. У зьзяньні Сьвятасьці, з улоньня досьвітку — Табе раса юнацтва Твайго».
4 Ягова прысягнуў, і Ён ня раскаецца: «Ты Сьвятар навекі па ўзору Мэлхісэдэкаваму».
5 Мой Госпад ёсьць праваруч Цябе. Ён трушчыць каралёў у дзень Ягонага гневу.
6 Ён будзе судзіць сярод паганаў. Ён напоўніць трупамі. Ён раструшчыць галаву над зямлёй вялікай.
7 Ён у дарозе нап’ецца з патоку. Затым Ён падніме галаву.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 110

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020