1 Хваліце Ягову! Я буду вызнаваць хвалу Ягове ўсім сэрцам у радзе праведных і ў сходзе.
2 Учынкі Яговы ёсьць вялікія, яны вартыя досьледу ўсімі, каму яны даспадобы.
3 Дзея Ягоная ёсьць Бляск і Пашана! Справядлівасьць Ягоная трывае навекі.
4 Цуды Свае Ён зрабіў нязабыўнымі. Ягова ёсьць міласэрны і спагадлівы.
5 Ён даў ежу тым, хто баіцца Яго. Ён будзе помніць вечна Свой Запавет.
6 Сілу Дзеяў Сваіх Ён паказаў народу Свайму, каб даць ім спадак паганаў.
7 Справы Рук Ягоных ёсьць Праўда і Суд. Усе Прыказаньні Ягоныя ёсьць верныя,
8 умацаваныя на вякі вечныя, (яны) зроблены ў Праўдзе і Простасьці.
9 Ён паслаў збаўленьне народу Свайму, Ён наказаў навечна Запавет Свой. Сьвятое і багавейнае да страху ёсьць Імя Ягонае.
10 Страх перад Яговай ёсьць пачатак мудрасьці, добры розум маюць усе, хто выконвае (Прыказаньні Ягоныя). Хвала Ягоная трывае навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 111

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020