1 Хваліце вы Ягову! Шчасьлівы чалавек, які баіцца Ягову, (і) шчыра любіць Прыказаньні Ягоныя.
2 Магутным будзе насеньне ягонае на зямлі. Род праведных будзе багаславёны.
3 Дастатак і багацьце ў доме ягоным. Справядлівасьць ягоная трывае вечна.
4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым. (Ён ёсьць) міласэрны і спагадлівы, і справядлівы.
5 Добры чалавек ёсьць міласэрны і пазычае, ён вядзе справы свае разважліва,
6 дык у вечнасьці ён ня пахісьнецца. У вечнай памяці будзе справядлівы.
7 Ён ня будзе баяцца ліхой чуткі. Цьвёрдае сэрца ягонае. Яно давярае Ягове.
8 Умацаванае сэрца ягонае. Ён ня будзе баяцца, пакуль ён будзе бачыць ворагаў сваіх.
9 Ён рассыпаў, Ён раздаў тым, хто ў галечы. Справядлівасьць Ягоная трывае вечна. Рог Ягоны будзе ўзьнесены ў славе.
10 Бязбожнік гэта ўбачыць і раззлуецца, ён будзе скрыгатаць зубамі сваімі і зьнікне. Жаданьне бязбожнікаў загіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 112
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020