Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы 114 Псальм 114 (113:1−8)

1 Калі выйшаў Ізраэль зь Ягіпту, дом Якубавы з народу чужой мовы,
2 тады быў Юда Ягоным Сьвяцілішчам, Ізраэль — валоданьнем Ягоным.
3 Мора ўбачыла гэта і ўцякло. Ярдан павярнуўся назад.
4 Горы скакалі, як бараны, узгоркі, як ягняты.
5 Што табе, мора, што ты ўцякаеш, Ярдане, што ты варочаешся назад,
6 горы, што ска́чаце, як бараны, узгоркі, як ягняты?
7 Трымці, зямля, перад Абліччам Госпада, перад Абліччам Бога Якубавага,
8 Які ператварае скалу ў возера вады, крэмень — у крыніцу вады.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 114

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020