Біблія » Пераклады » Пераклад Сабілы і Малахава

Псальмы 115 Псальм 115 (113:9−26)

1 Ня нам, Ягова, ня нам, але Імю Твайму дай Ты Славу, дзеля Міласэрнасьці Тваёй, дзеля Праўды Тваёй!
2 Чаму паганам казаць: «Дзе Бог іхны цяпер?»
3 Але Бог наш — у нябёсах. Усё, што Ён жадае, Ён робіць.
4 Іхныя бажкі ёсьць срэбра і золата, творы рук чалавечых.
5 Яны маюць вусны, але ня гавораць. Яны маюць вочы, але ня бачаць.
6 Яны маюць вушы, але ня чуюць. Яны маюць нос, але ня маюць нюху.
7 Яны маюць рукі, але ня могуць абма́цаць. Яны маюць ногі, але ня могуць хадзіць. І горлам сваім яны ня даюць ніякага гуку.
8 Хай будуць падобнымі да іх тыя, хто іх робіць, (і) усе, хто на іх спадзяецца.
9 Ізраэлю, ты спадзявайся на Ягову! Ён ёсьць іхная дапамога і іхны шчыт.
10 Дом Агарона, Ты спадзявайся на Ягову! Ён ёсьць іхная дапамога і іхны шчыт.
11 Вы, што баіцеся Яговы, спадзявайцеся на Ягову! Ён ёсьць іхная дапамога і іхны шчыт.
12 Ягова помніць нас. Ён будзе багаслаўляць, багаслаўляць дом Ізраэля, багаслаўляць дом Агарона.
13 Ён будзе багаслаўляць тых, што баяцца Ягову, малых разам зь вялікімі.
14 Хай дадасьць вам Ягова, вам і дзецям вашым.
15 Багаславёныя вы Яговай, Які стварыў нябёсы і зямлю.
16 Нябёсы ёсьць нябёсы Яговы, а зямлю Ён аддаў сынам чалавечым.
17 Ня мёртвыя славяць Ягову ані ўсе тыя, што сыходзяць у маўчаньне сьмерці.
18 Але мы будзем багаслаўляць Ягову ад сёньня і ў вякі вякоў. Хваліце вы Ягову!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 115

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020