1 Кіраўніку хору, на васьміструнным. Псальм Давідавы.
2 Ратуй, Ягова, бо пабожны зьнік, бо верныя счэзлі сярод сыноў чалавечых.
3 Усе хлусяць, кожны блізкаму свайму. Іхныя вусны — лісьлівыя. Яны гавораць ад крывадушнага сэрца.
4 Ягова зьнішчыць усе крывадушныя вусны, язык, які ганарліва прамаўляе,
5 яны, каторыя гавораць: «мы пераможам нашым языком. Вусны нашыя пры нас. Хто нам гаспадар?»
6 «Дзеля ўцісканьня прыгнечаных, дзеля ўздыханьня беднага вось цяпер Я ўстаю», — кажа Ягова, — «Я хачу пасадзіць у бясьпеку таго, хто гэтага прагне».
7 Словы Яговы ёсьць словы чыстыя, ёсьць срэбра, што пераплаўленае ў горне і ачышчанае ад зямлі, сем разоў пераплаўленае.
8 Ты, Ягова будзеш іх (прыгнечаных) бараніць, будзеш ахоўваць (іх) ад гэтага роду (нягоднага) вечна,
9 (пакуль) вакол ходзяць бязбожнікі, і подласьць ма́е вяршынства сярод сыноў чалавечых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 12
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020