1 Песьня ўзыходжаньня. Я падымаю вочы мае да гораў. Адкуль прыйдзе мая дапамога?
2 Мая дапамога ёсьць ад Яговы, Які стварыў нябёсы і зямлю.
3 Ён ня дасьць, каб пакаўзнулася ступня твая. Ня дрэмле Той, Хто вартуе цябе.
4 Вось! ня дрэмле і ня сьпіць Той, Хто вартуе Ізраэля.
5 Ягова ёсьць твой Вартаўнік. Ягова ёсьць Шата твая праваруч цябе.
6 Каб днём ня паразíла цябе сонца, ні месяц уночы.
7 Ягова аслоніць цябе ад усякага ліха, аслоніць душу тваю.
8 Ягова аслоніць твой выхад і твой уваход ад сёньня і ў вякі вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 121

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020