1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Узра́даваўся я, калі яны мне сказалі: «Хадзе́м да Дому Яговы».
2 Стопы нашыя стаяць у брамах тваіх, Ярузаліме.
3 Ярузалім, ты збудаваны, як места зьлітнае ўадзіна,
4 куды ўзыходзяць калены, калены Яговы, як сьведчаньне для Ізраэля, каб вызнаць славу Імені Яговы.
5 Бо туды разьмешчаны пасады для суду, пасады дому Давідавага.
6 Прасіце мíру Ярузалíму! Хай будуць у дабрадзенстве тыя, што любяць цябе.
7 Хай будзе мір у мурох тваіх, (няпахíснае) дабрадзенства ў палацах тваіх.
8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх я кажу табе: «Хай будзе мір у табе».
9 Дзеля Дому Яговы, Бога нашага, я буду шукаць табе дабра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020