1 Песьня ўзыходжаньня. Я ўзьнімаю вочы мае да Цябе, Ты, Які жывеш у Нябёсах.
2 Вось, як вочы слугаў на руку́ іхных паноў, як вочы служанкі на руку́ гаспадыні ейнай, так вочы нашыя (накіраваны) на Ягову, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.
3 Зьлітуйся над намі, Ягова! зьлітуйся над намі, бо вельмі мы насычаны зьнявагай.
4 Вельмі насычана душа наша насьмешкай самаўпэўненых, зьнявагай ганарліўцаў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 123

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020