1 Песьня ўзыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на Ягову, яны ёсьць як гара Сыён, якая ня захістаецца, стаяцьме вечна.
2 Ярузалім, горы вакол яго, і Ягова — вакол народу Ягонага ад сяньня ў вякі вякоў,
3 бо ня будзе трываць бэрла бязбожнікаў над доляй праведнікаў, каб праведнікі ня працягнулі рук сваіх да бяззаконьня.
4 Рабі добрае, Ягова, добрым, і тым, якія шчырыя ў сэрцы сваім.
5 Але тых, якія збочваюць на крывыя шляхі свае, хай выганіць Ягова разам зь ліхадзеямі. Мір на Ізраэлю!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 125
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020
