1 Песьня ўзыходжаньня. Калі Ягова вяртаў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.
2 Тады рот наш быў поўны радасьці, а язык наш — поўны ўрачыстага сьпеву. Тады казалі між паганамі: «Ягова ўчыніў ім вялікае».
3 Вялікае ўчыніў Ягова з намі: сталіся мы радаснымі!
4 Вярні, Ягова, нашых палонных, як патокі ў зямлі Нэгэў!
5 Хто сее са сьлязьмі, будзе пажынаць з урачыстай радасьцю.
6 Ідзе плачучы, ён нясе насеньне для сяўбы. (Але) вяртаецца з урачыстай радасьцю, ён нясе снапы свае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 126
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020