1 Песьня ўзыходжаньня. Салямона. Калі Ягова ня будуе дом, марна працуюць будаўнічыя. Калі Ягова ня вартуе места, марна чувае варта.
2 Дарэмна для вас, што вы рана ўстаеце, позна праседжваеце, і ясьце хлеб натужнай працы. Тады, як любаснаму Свайму дае Ён сон.
3 Вось сыны ёсьць спадчына ад Яговы. Узнагарода — плод чэрава.
4 Быццам стрэлы ў руцэ дужога, так сыны маладыя.
5 Шчасьлівы чалавек, які напоўніў імі свой сагайдак! Яны ня будуць асаромлены, калі яны будуць гаварыць з ворагамі ў браме.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 127

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020