1 Песьня ўзыходжаньня. Шчасьлівы ўсякі, хто баіцца Яговы, хто ходзіць па Ягоных шляхох!
2 Калі ты будзеш есьці працу рук тваіх, шчасьлівы ты і добра табе.
3 Жонка твая, як плодная вінаградная лаза, у доме тваім, сыны твае, як аліўкавыя галіны, вакол стала твайго.
4 Вось, так багаславёны чалавек, які баіцца Яговы.
5 Будзе багаслаўляць цябе Ягова зь Сыёну. І будзеш бачыць дабро Ярузаліму ва ўсе дні жыцьця твайго!
6 І глядзі на сыноў тваіх сыноў! Мір на Ізраэля!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 128
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020