1 Песьня ўзыходжаньня. З глыбіняў я гукаю Цябе, о Ягова.
2 Мой Госпад! пачуй голас мой! Няхай Вушы Твае будуць уважлівымі да голасу маленьня майго.
3 Калі Ты, о Ягова, мой Госпад, будзеш па́мятаць грахі, хто выстаіць?
4 Але ў Цябе дараваньне, каб баяліся Цябе.
5 Я спадзяюся на Ягову. Спадзяецца душа мая. І я чакаю на Слова Ягонае.
6 Душа мая чакае на майго Госпада больш, чым вартаўнікі ра́ніцу, (больш чым) вартаўнікі ра́ніцу.
7 Хай Ізраэль спадзяецца на Ягову, бо ў Яговы — міласэрнасьць, і шчодрасьць збаўленьня ў Яго.
8 І Ён збавіць Ізраэль ад усіх бяззаконьняў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020