1 Песьня ўзыходжаньня. О, Ягова! Спамяні Давіда (і) усе ягоныя гароты,
2 як ён прысягаў (Табе) Ягова, даваў абяцаньне Магутнаму Якубаваму:
3 «(Я прысягаю, што) ня ўвайду ў палатку дому майго, (я прысягаю, што) ня ўзыйду на ложак пасьцелі маёй,
4 (я прысягаю, што) ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,
5 пакуль ня знайду мейсца для Яговы, сялібу для Магутнага Якубавага!»
6 Вось, мы чулі пра яго ў Яхраце, мы знайшлі яго ў палях Яару.
7 Хадзем у сялібу Ягоную, паклонімся падножжу Ног Ягоных!
8 Устань, о Ягова, да мейсца супачынку Твайго, Ты і Каўчэг магутнасьці Тваёй.
9 Хай сьвятары Твае апрануцца ў справядлівасьць, і сьвятыя Твае хай радуюцца.
10 Дзеля Давіда, служкі Твайго, ня грэбуй тварам памазанца Твайго.
11 Прысягнуў Ягова Давіду ў праўдзе; Ён ня адвернецца ад яе: «Ад плоду чэрава твайго Я пасаджу на пасад твой.
12 Калі сыны твае захаваюць Запавет Мой і Сьведчаньні Мае, якім Я іх навучу: дык і іхныя сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім», —
13 бо Ягова выбраў Сыён і пажадаў яго Сабе на сялібу:
14 «Гэта ёсьць мейсца Майго супакою навечна. Тут Я буду жыць, бо Я яго ўпадабаў.
15 Я буду шчодра багаслаўляць ежу ягоную, убогіх ягоных накармлю хлебам.
16 Сьвятароў ягоных Я апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя будуць радавацца, ды ўрачыста радавацца.
17 Там Я ўзрашчу рог Давіду, (і) Я прыгатую сьветач Памазанцу Майму.
18 Ворагаў ягоных Я апрану ў сорам, а на ім будзе зьзяць карона ягоная».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 132

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020