1 Хваліце — вы Ягову. Хваліце — вы Імя Яговы. Хваліце — вы, служкі Яговы,
2 вы, што стаіце ў Доме Яговы, у панадворках Дому Бога нашага.
3 Хваліце — вы Ягову, бо Ягова ёсьць добры. Сьпявайце хвалу (і грайце) Ягонаму Імю, бо Яно ёсьць прыемнае;
4 бо Ягова выбраў Сабе Якуба, Ізраэля на ўласнасьць Сваю.
5 Бо я ведаю, што Ягова ёсьць вялікі, і наш Валадар (ёсьць) вышэй за ўсіх (ілжэ) багоў.
6 Усё, што Ягове даспадобы, Ён робіць, на нябёсах і на зямлі, у морах і ва ўсіх глыбінях.
7 Ён ўзьнімае аблокі ад краю зямлі, Ён робіць маланкі і дажджы, Ён выводзіць вецер са скарбніцаў Сваіх.
8 Ён перабіў першародных Ягіпту, ад чалавека да жывёлы,
9 паслаў Знакі і Цуды сярод цябе, Ягіпце, супраць хвараону і ўсіх ягоных служак,
10 Ён перабіў многіх паганаў і вынішчыў каралёў моцных,
11 Сігона, караля амарэяў, і Ога, караля Башану, і (перабіў) усе каралеўствы Канаану,
12 а зямлю іхную аддаў на спадак, на спадак Ізраэлю, народу Свайму.
13 Ягова, Імя Тваё ў вяках вякоў, Ягова, памяць пра Цябе з роду ў род,
14 бо Ягова будзе судзіць народ Свой, і над служкамі Сваімі Ён будзе мець міласэрнасьць.
15 Балваны паганаў ёсьць срэбра і золата, творы рук чалавечых.
16 Яны маюць рот, але ня гавораць, яны маюць вочы, але ня бачаць,
17 яны маюць вушы, але ня чуюць. І няма дыханьня ў роце іхным.
18 Падобнымі да іх ёсьць тыя, якія іх робяць, і кожны, хто спадзяецца на іх.
19 Доме Ізраэляў, багаслаўляйце Ягову! Доме Агарона, багаслаўляйце Ягову!
20 Доме Ле́вія, багаслаўляйце Ягову! Вы, якія баіцеся Ягову, багаслаўляйце Ягову!
21 Хай будзе багаславёны Ягова зь Сіёну, Які жыве ў Ярузаліме. Хваліце — вы Ягову!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 135

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020