1 Давідавы. Усім маім сэрцам я буду славіць Цябе. Я буду пець Табе і граць перад багамі.
2 Я пакланюся ніцма перад Сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй і падзякую Імені Твайму дзеля Тваёй Міласэрнасьці і Тваёй Праўды, бо Слова Тваё Ты ўзвысіў над усякае Імя Тваё.
3 У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне. І Ты мяне падбадзёрыў: у душы маёй ёсьць сіла.
4 Усе каралі зямлі будуць дзякаваць Табе, о Ягова, калі яны пачуюць Словы Вуснаў Тваіх.
5 І яны будуць апяваць шляхі Яговы, бо вялікая Слава Яговы,
6 бо Ягова ёсьць ве́лічны, і Ён бачыць паніжанага, і пыхлівага Ён пазнае здаля.
7 Калі я пайду пад уціскам, Ты ажывіш мяне. Ты працягнеш Руку Тваю супраць ярасьці ворагаў маіх, і Правіца Твая ўратуе мяне.
8 Ягова зробіць (гэта) за мяне. Ягова, Міласэрнасьць Твая (трывае) у вяках вякоў. Твораў Рук Тваіх (Ты) ня пакідай.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 138
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020