1 Кіраўніку хору: Псальм Давідавы. Няразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны паводзяць сябе па́губна, робяць агідныя рэчы. Няма нікога, хто робіць дабро.
2 Ягова глядзіць зь неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць там разумны, які шукае Бога.
3 Усе адхінуліся. Цалкам усе папсаваныя. Там няма нікога, хто робіць дабро; няма абсалютна нікога.
4 Ня маюць усьведамленьня ўсе злачынцы, якія пажыраюць народ мой, як ядуць хлеб? Ягову ж ня прыклікаюць.
5 І тут ахоплівае іх страх, бо ёсьць Бог сярод роду пра́веднікаў.
6 Вы зганьбавалі раду ўбогага, але Ягова — ягоны прытулак.
7 О, каб з Сыёну прыйшоў ратунак Ізраэлю! Калі Ягова ве́рне з палону народ Свой, будзе ўрачыста весяліцца Якуб і радавацца Ізраэль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 14

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020