1 Псальм. Давідавы. О Ягова, я клічу Цябе. Пасьпяшайся да мяне! Зваж на голас мой, калі я Цябе клічу.
2 Няхай малітва мая будзе накіравана да Цябе, як кадзíла, уздыманьне далоняў маіх, як ахвяра вячэрняя.
3 Пастаў, о Ягова, варту майму роту. Сьцеражы дзьверы вуснаў маіх.
4 Ня дай сэрцу майму сьхіляцца да благога, каб рабіць учынкі бязбожнасьці з благімі людзьмі. Ня дай, каб я каштаваў іхныя прысмакі!
5 Хай б’е мяне справядлівы: гэта (ж ёсьць) міласэрнасьць. І хай ён мяне дакарае: (гэта ёсьць) алей (для) галавы (маёй). А галава мая хай ня ўхіляецца (ад гэтага), сапраўды, але прыхіляецца (да дакору)! І малітва мая хай будзе супраць іхных злачынстваў.
6 Калі іхныя судзьдзі будуць ськінутыя да сьцяны скалы, і тады яны пачуюць мае словы, што яны ёсьць правільныя.
7 Быццам хто зямлю гарэ і трушчыць, так нашыя косткі раськíданыя каля ляпы шэолю.
8 Але на Цябе, Ягова, Госпад мой, (ськіраваны) вочы мае. У Цябе знаходжу сховішча. Ня спустошы душы маёй.
9 Аслані мяне ад пастак, якія яны на мяне наста́вілі, і цянётаў злачынцаў.
10 Хай бязбожнікі ўпадуць усе разам у свае ўласныя сеткі, а я абміну іх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 141
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020