1 Давідавы. (Хай будзе) багаславёны Ягова, Скала мая, Які навучае рукі мае да бойкі, пальцы мае да вайны:
2 мая Міласэрнасьць і мая Цытадэль, мая высокая Вежа і мой Выратавальнік, мой Шчыт і Той, у Каго я бяру прытулак, Які ўпакорвае мне мой народ!
3 О Ягова, што ёсьць чалавек, што Ты яго вызнаеш, сын чалавечы, што Ты зважаеш на яго?
4 Чалавек падобны да марнасьці; дні ягоныя, як цень мінаючы.
5 О Ягова, нахілі Нябёсы Твае і сыйдзі. Дакраніся да гораў, і яны задымяцца.
6 Блíсьні маланкаю і расьцярушы іх, пусьці стрэлы Твае і зьбянтэжы іх!
7 Выцягні Руку Тваю з вышыні. Вырві мяне і ўратуй мяне з водаў вялікіх, із рукі сыноў чужакоў.
8 Чый рот гаворыць хвальш, правіца іхная ёсьць правіца ілжы.
9 Божа, буду сьпяваць Табе песьню новую, на дзесяціструннай псалтыры буду іграць Табе,
10 Які даеш збаўленьне каралём, Які слугу Свайго Давіда збаўляеш ад меча ліхога.
11 Вырві Ты мяне і ўратуй мяне ад рукі сыноў чужынца, чый рот гаворыць хвальш, правіца іхная ёсьць правіца ілжы,
12 хай сыны нашыя будуць, як саджанцы збуялыя ў іхным юнацтве, дочкі нашыя падобны вуглавым слупам прыгожа выразаным на ўзор палаца,
13 хай сьвірны нашыя будуць поўнымі і выдаюць еміну ўсялякага роду, хай авечкі нашыя плодзяцца тысячамі і дзясяткамі тысячаў на палетках (пасьвішчах) нашых,
14 хай нашае быдла будзе сытае і бяз хваробаў, і хай ня будзе енку на вуліцах нашых.
15 Шчасьлівы народ, які гэта мае. Шчасьлівы народ, Бог якога ёсьць Ягова.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 144
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020