1 Хвалебная песьня Давідавая. Я буду Цябе ўзвышаць, Божа мой, Каро́лю (мой), Імя Тваё буду славіць у вяках вякоў.
2 Багаслаўляць Цябе буду што-дня і ўсхваляць Імя Тваё ў вяках вякоў.
3 Вялікі ёсьць Ягова і надзвычай варты ўсхваленьня, і Веліч Ягоная нядасяжная.
4 Пакаленьне пакаленьню будзе ўхваляць творы Твае, і яны будуць апавяшчаць магутныя Дзеяньні Твае.
5 Я буду разважаць і гаварыць пра пышную славу Велічы Тваёй і пра словы аб цудоўных Дзеях Тваіх.
6 Хай яны гавораць пра сілу страшашчых Дзеяў Тваіх, а я буду расказваць пра Веліч Тваю.
7 Яны будуць абвяшчаць памяць пра вялікую Дабрыню Тваю і ўрачыста славіць Справядлівасьць Тваю.
8 Міласэрны і спагадны ёсьць Ягова, няскоры да гневу і вялікі на добраспагадлівасьць.
9 Добры ёсьць Ягова да ўсіх, і Спагаднасьць Ягоная над усімі творамі Ягонымі.
10 Цябе, Ягова, хай хваляць усе Твае творы. Хай багаслаўляюць Цябе сьвятыя Твае.
11 Хай апавядаюць яны аб Славе Валадарства Твайго і распавядаюць пра Магутнасьць Тваю,
12 каб сынам чалавечым даць пазнаць пра магутныя Дзеі Ягоныя і пра слаўную Веліч Валадарства Ягонага.
13 Валадарства Тваё ёсьць Валадарства ўсіх вякоў, і Валадараньне Тваё трывае праз усе пакаленьні.
14 Ягова падтрымлівае ўсіх, хто па́дае, і выпрастоўвае ўсіх прыгну́тых.
15 Вочы ўсіх углядаюцца на Цябе, і Ты даеш ім ежу ўпару.
16 Ты раскрываеш Руку Тваю і насычаеш усё жывое паводля жаданьня.
17 Справядлівы Ягова на ўсіх шляхах Сваіх, і Сьвяты ў усіх Сваіх Дзеях.
18 Блíзкі Ягова да ўсіх, хто Яго прыклікае, да ўсіх, хто Яго прыклікае ў праўдзе.
19 Ён ставіцца прыймальна да тых, хто баіцца Яго, Ён чуе іхны стогн пра дапамогу, і Ён ратуе іх.
20 Ягова асланяе ўсіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожнікаў Ён вынішчыць.
21 Хай рот мой вымаўляе хвалу Ягове. І хай усякае цела багаслаўляе Ягонае Сьвятое Імя ў вяках вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 145

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020