1 Хваліце вы Ягову! Хваліце вы Ягову зь Нябёсаў. Хваліце Яго ў Вышынях.
2 Хваліце Яго, усе Ангелы Ягоныя. Хваліце Яго, усе войскі Ягоныя.
3 Хваліце Яго, сонца і месяц. Хваліце Яго, усе зьзяючыя зоркі.
4 Хваліце Яго, Нябёсы нябёсаў, і (вы) воды, якія вышэй нябёсаў.
5 Няхай яны хваляць Імя Яговы, бо Ён загадаў, і яны былі створаны,
6 і Ён паставіў іх назаўсёды і навечна. Ён даў Статут, і ніводзін яго ня пераступіць.
7 Хваліце Ягову ад зямлі вялікія марскія стварэньні і ўсе водныя глыбіні,
8 агонь і град, сьнег і туман, навальнічны вецер, які выпаўняе Слова Ягонае,
9 горы і ўсе ўзгоркі, дрэвы плодныя і ўсе кедры,
10 зьвер і ўсякая жывёла, паўзуны і птушкі крылатыя,
11 каралі зямлі і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі,
12 юнакі і таксама дзяўчаты, старыя разам з моладзьдзю.
13 Хай хваляць яны Імя Яговы, бо Ягонае Імя ёсьць высока ўзьнесена, Яго Аднаго. Веліч Ягоная над зямлёй і нябёсамі.
14 І Ён узвышае рог народу Свайго, хвалу дзеля Ягоных сьвятых, дзеля сыноў Ізраэля, народу блізкага Яму. Хваліце вы Ягову!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 148

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020