1 Псальм Давідавы. Ягова, хто будзе перабываць у жытле Тваім? Хто будзе жыць на Тваёй сьвятой гары?
2 Той, хто ходзіць бяззаганна і робіць справядлівасьць, і гаворыць праўду ў сэрцы сваім,
3 ня паклёпнічае языком сваім, ня робіць благога сябру свайму і ня ўзводзіць ганьбы на блізкага свайго.
4 Таму, у чыіх вачах пагарда дзеля адкíненага і пашана дзеля багабойных перад Яговам; хто, хоць бы са шкодай для сябе прысягае, але ня адмаўляецца;
5 хто грошы свае ня аддае на квоту і ня прыймае подкупу су́праць нявіннага. Хто гэтак робіць, ня пахісьнецца ніколі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 15

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020