1 Чаму бунтуюцца народы, і людзі задумляюць марнае?
2 Паўстаюць каралі зямлі, і князі зьбіраюцца супольна супраць Яговы і супраць Памазанца Ягонага:
3 Парве́ма іхныя кайданы і путы іхныя скіньма зь сябе!
4 Той, што сядзіць у Небе, сьмяецца: Госпад пазьдзекуецца над імі.
5 Тады кажа да іх у гневе Сваім і ярасьцю Сваёй пужае іх:
6 Гэта Я пасадзіў Караля Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!
7 Я абвяшчаю пастанову: Ягова сказаў Мне: Ты Мой Сын, сягоньня Я спарадзіў Цябе!
8 Прасі ў Мяне, і Я даю Табе народы ў спадчыну і межы зямлі ў валаданьне Табе.
9 Паліцай зялезнай будзеш кіраваць імі, нібы глінянае начыньне скрышыш.
10 Дык цяпер, каралі, будзьце кемлівымі, навучэцеся судзьдзі зямлі!
11 Служыце Ягове са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.
12 Шануйце чысьціню, каб Ён (Ягова) ня загневаўся, і каб вы ня загінулі ў дарозе, бо няўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Багаславёныя ўсе, што спадзяюцца на Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 2

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020