1 Псальм Давідавы. Ягова ёсьць Пастух мой. Нічога мне ня будзе бракаваць.
2 На пасьвішчах зялёных Ён пасьвіць мяне, і да водаў ціхіх Ён водзіць мяне.
3 Ён мацуе душу́ маю. Ён кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля Імя Ягонага.
4 Нават, калі я пайду далінаю сьмяротнага ценю, ня зьлякаюся ліха, бо Ты са мною: Твая па́ліца і Тваё жазло́ — яны суцяшаюць мяне.
5 Ты рыхтуеш перада мною стол перад абліччам уціскальнікаў маіх. Ты намасьціў алеем галаву маю. Келіх мой напоўнены да краёў.
6 Сапраўды, дабрыня і міласэрнасьць будуць крочыць за мной усе дні майго жыцьця. І я буду жыць у Доме Яговы вечна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 23

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020