1 Псальм Давідавы. Яговы зямля і ўсё, што яе напаўняе, сусьвет і ўсё, што ў ім жыве,
2 бо Ён заснаваў яе на морах, і на патоках умацаваў яе.
3 Хто ўзыйдзе на гару Яговы? І хто будзе стаяць на мейсцы Сьвятасьці Ягонай?
4 Той, у каго рукі бязьвінныя і сэрца чыстае, хто душой сваёй ня самаўзвышаўся да марноты і ня прысягае падманна.
5 Ён атрымае багаславеньне ад Яговы і справядлівасьць ад Бога выратаваньня свайго.
6 Гэта род тых, якія раяцца зь Ім, якія шукаюць Твайго Аблічча: (гэта ёсьць) Якуб. Зэля.
7 Вароты, падыміце галовы вашыя, і ўзьнясіцеся парталы (дзьверы), каб увайшоў Кароль славы!
8 Хто ёсьць Гэты Кароль славы? Ягова моцны і ўладарны, Ягова гераічны ў барацьбе.
9 Вароты, падыміце галовы вашыя, і, ўзьнясіце іх парталы вечнасьці, каб увайшоў Кароль славы!
10 Хто ёсьць Ён, Гэты Кароль славы? Ягова войскаў — Ён ёсьць Кароль славы. Зэля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 24
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020