1 Псальм Давідавы. Аддайце Ягове, (вы) сынове Бога, аддайце Ягове славу і моц!
2 Аддайце Ягове славу Імя Ягонага. Упадзіце ніцма перад Яговам у прыгажосьці сьвятасьці.
3 Голас Яговы над водамі. Бог славы грыміць, Ягова над водамі вялікімі.
4 Голас Яговы магутны. Голас Яговы ве́лічны.
5 Голас Яговы крышыць кедры. Ягова крышыць кедры ліванскія,
6 і Ён прымушае іх скакаць, як цяля, і Ліван і Сірыён, як маладога дзікага буйвала.
7 Голас Яговы выкрасае агністае полымя.
8 Голас Яговы трасе пустэльню. Ягова трасе пустэльню Кадэс.
9 Голас Яговы прымушае аленіхаў акацíцца і ложыць лясы агалёнымі. І ў Ягонай Сьвятыні ўсё гаворыць: «Слава!»
10 Ягова тронна сеў над патопам. Ягова будзе тронна сядзець, як Кароль, вечна.
11 Ягова дасьць Свайму народу моц. Ягова багаславіць народ Свой мірам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 29

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020