1 Псальм Давідавы, як ён уцякаў ад Абсалёма, сына свайго:
2 Ягова! як памножыліся ўціскальнікі мае! Многа іх паўстае супраць мяне!
3 Многія кажуць душы маёй: няма яму паратунку ля Бога. (Зэля).
4 Але Ты, Ягова, шчыт перада Мной, Ты слава мая, Ты падыймаеш галаву маю.
5 Голасам сваім гукаю я да Яговы, і Ён чуе мяне са сьвятой гары Свае. (Зэля).
6 Я лёг, спаў і падняўся, бо Ягова бароніць мяне.
7 Ня палохаюся я перад дзясяткам тысячаў людзей, што абступілі мяне наўкола супраць мяне.
8 Устань, Ягова! Ратуй мяне, Бог мой! Бо Ты б’еш ворагаў маіх па сківіцах, Ты крышыш зубы бязбожнікам.
9 Ад Яговы збаўленьне, хай Тваё багаславеньне будзе над Тваім народам. (Зэля).
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 3
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020