1 Кіраўніку хору. Ад раба Яговы Давіда.
2 Здра́да бязбожніка пацьвярджа́е думку глыбіні сэрца майго, што перад вачамі ягонымі няма страху Божага;
3 таму гэта і падлыгвае яму ў вачах ягоных, быццам ён шукае ў сабе бяззаконьня свайго, каб яго ўзьнянавідзіць.
4 Словы вуснаў ягоных — нясправядлівасьць і хітрасьць; ён перастаў быць мудрым, каб рабіць дабро.
5 Нясправядлівасьць задумляе ён на ложку сваім. Ён становіцца на благую дарогу, лíхам ня брыдзіцца ён.
6 Ягова, міласэрнасьць Твая дасягае нябёсаў, вернасьць Твая да аблокаў.
7 Справядлівасьць Твая быццам горы Бога. Суды Твае, як бездань. Ягова, Ты ратуеш чалавека і жывёлу.
8 Як дарагая міласэрнасьць Твая, Божа! І сыны чалавечыя маюць прытулак у ценю крылаў Тваіх;
9 яны насычаюцца ад туку Дому Твайго, і з патоку слодычаў Тваіх Ты іх поіш;
10 бо ў Цябе крыніца жыцьця. У сьвятле Тваім мы ўбачым сьвятло.
11 Падоўжы міласэрнасьць Тваю дзеля тых, што ведаюць Цябе, і справядлівасьць Тваю на тых, што справядлівыя сэрцам!
12 Хай ня наступіць на мяне нага пыхлівага, і рука бязбожніка хай ня прагоніць мяне.
13 Там паваліліся злачынцы. Яны павалены і падняцца ня могуць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 36
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020