1 Кіраўніку хору. Псальм Давідавы.
2 Шчасьлівы той, хто зважае на мізэрнага. У дзень ліхí вызваліць яго Ягова.
3 Ягова зьберажэ яго і захавае яго ў жыцьці. І будзе ён шчасьлівы на зямлі. І Ты ня аддасі яго на волю ворагаў ягоных.
4 Ягова падтрымае яго на ложку не́мачы ягонай. Ты пераменіш ўсю пасьцель ягоную, калі ён будзе хворы.
5 Я, я сказаў: «Ягова, будзь літасьцівы да мяне! Вылячы душу́ маю, бо зграшыў я перад Табою».
6 Ворагі мае кажуць пра мяне благое: «Калі ён памрэ і зьгіне імя ягонае?»
7 І калі хто прыходзіць наведаць мяне, ён кажа няпраўду. Сэрца ягонае напоўнена злосьцяй; і як выйдзе вонкі, дык ла́е мяне.
8 Аб’яднаўшыся шэпчуцца ўсе мае нянавісьнікі супраць мяне. Яны намышляюць супраць мяне лíха:
9 «ліхая хвароба вылілася на яго. І той, хто зьлёг, болей ня ўстане».
10 Нават чалавек, які жыў мірна са мною, на якога я спадзяваўся, які еў мой хлеб, падняў супраць мяне пяту.
11 Але Ты, Ягова, будзь літасьцівы да мяне і падымі мяне, і я ім адплачу.
12 Праз тое я пазна́ю, што Ты маеш спрыяньне да мяне, калі вораг мой ня будзе мець нада мною перамогі.
13 А мяне, у маёй чысьціні, Ты трымаеш проста і ставіш мяне перад Абліччам Тваім навечна.
14 Хай будзе багаславёны Ягова, Бог Ізраэля, ад вечнасьці і ў вечнасьць! Амін. Так, амін!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга Псальмаў, псальм 41
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020