1 Кіраўніку хору. Навучальная песьня сыноў Карэявых.
2 Як лань прагне да водных патокаў, так прагне душа́ мая, Божа, да Цябе.
3 Душа́ мая прагне па Богу, па Жывому Богу. Калі я прыйду і зьяўлюся прад Абліччам Бога?
4 Сьлёзы мае станавіліся хлебам маім удзень і ўначы, калі казалі мне ўвесь дзень: «дзе Бог твой?»
5 Зьліваючы душу́ маю, я буду думаць аб тым, як я буду хадзіць у вялікім натоўпе, сьвяточна павяду іх у дом Бога з моцным урачыстым воклічам і ўдзячнасьцю, у сьвяточным натоўпе.
6 Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго за выратаваньне Абліччам Ягоным.
7 Мой Божа, душа́ мая прыгорблена ўва мне. Таму ўспамінаю пра Цябе зь зямлі Ярдану і Гэрмону, з гары Мізар.
8 Бе́здань гукае бе́здань шумам вадаспадаў Тваіх. Усе буру́ны Твае і хвалі Твае прайшлі нада мною.
9 Удзень Ягова зьяўляе міласэрнасьць Сваю, а ўначы песьня мая Яму, малітва да Бога жыцьця майго.
10 Я кажу Богу, маёй Скале: «Чаму забываеш Ты мяне? Чаму я хаджу хмарны ва ўціску ворага?»
11 Як здрабленьнем костак ног маіх зьдзекуюцца нада мной уціскальнікі мае тым, калі яны ўвесь дзень гавораць мне: «дзе Бог твой?»
12 Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго, Які ёсьць парату́нак аблічча майго і мой Бог.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 42

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020