1 Разваж мяне, Божа, і вядзі маю цяжбіну супраць нядобрых людзей; і вызвалі мяне ад чалавека хітрага і нясправядлівага; —
2 бо Ты ёсьць Бог цьвярдыні маёй! Чаму Ты адкідаеш мяне? Чаму я му́шу хадзіць ва ўціску ворага?
3 Пашлі Тваё Сьвятло і Праўду Тваю. Хай яны вядуць мяне, хай прывядуць мяне на гару Тваёй Сьвятасьці і ў селішчы Твае.
4 І я прыйду да ахвярніка Бога, да Бога, Які ёсьць урачыстая радасьць мая; і буду гучна вітаць на га́рпе Бога, Бога майго!
5 Чаму ты засмучоная, душа́ мая, і чаму ты ўва мне спалоханая? Май надзею на Бога, бо я буду яшчэ славіць Яго, Які ёсьць парату́нак аблічча майго і мой Бог.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 43

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020