1 Кіраўніку хору. На музычных стру́мантах шошанім. Сыноў Карэявых вучэньне. Песьня любві.
2 Маё сэрца ўспыхнула добрым словам. Я распавядаю пра мае справы Каралю. Язык мой, як пяро лоўкага пісара.
3 Ты прыгажэйшы за сыноў чалавечых. Багада́ць вылілася праз Твае Вусны. Таму багаславіў Цябе Бог навечна.
4 Прыперажы меч Твой, Славу Тваю і прыгажосьць (Тваю) да Паясьніцы Тваёй, Ты Ўладарны.
5 І прыгажосьць Твая — быць пасьпяховым! Выедзі на калясьніцы за слова праўды і ціхамірнасьці справядлівасьці! І Правіца Твая хай навучыць Цябе рэчаў, якія стра́шаць (ворага).
6 Стрэлы Твае завостраныя, яны (пратнуць) сэрцы ворагаў Караля, а народы супакорацца перад Табой.
7 Пасад Твой, Божа, у вяках вякоў. Ськіпетар справядлівасьці ёсьць ськіпетар Твайго Валадарства.
8 Ты любіш Праўду і нянавідзіш бяспраўе. Таму, Божа, памазаў Цябе Бог Твой алеем радасьці больш за супольнікаў Тваіх.
9 Усё адзеньне Тваё ёсьць мірра і алёе, і касія. З палацаў са слановай косткі вяселяць Цябе лютні.
10 Каралеўскія дочкі ў цябе сярод ганаровых. Стаіць праваруч Цябе каралева ў ахвірскім золаце.
11 Слухай дочка! Глядзі і прыхілі вуха тваё, і забудзь твой народ, і дом ба́цькі твайго.
12 Кароль прагне прыгажосьці тваёй, бо Ён ёсьць Госпад твой, ты пакланіся Яму.
13 І дочка Тыру, (і) багацеі народу шукаюць з падарункам аблічча твайго.
14 Уся слава дочкі Караля — унутры, адзеньне ейнае з залатога гафтаваньня;
15 ва ўзорыстай адзежы вядуць яе да Караля; дзяўчаты ззаду яе, ейныя сяброўкі, іх вядуць да Цябе.
16 Іх вядуць у радасьці і радасьці ўрачыстай, уваходзяць у харомы Караля.
17 Замест ба́цькаў тваіх будуць твае сыны. Ты паставіш іх князямі па ўсёй зямлі.
18 Я буду ўспамінаць Імя Тваё з роду ды ў род. Таму будуць народы вызнаваць Цябе заўсёды і вечна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 45

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020