1 Кіраўніку хору. Сыноў Карэявых. Псальм.
2 Пляскайце ў далоні, усе народы! Моцна клічце Бога голасам радасьці!
3 Бо Ягова, Найвышэйшы, ёсьць стра́шны, вялікі Кароль над усёй зямлёй.
4 Ён скара́е пад нас народы і плямёны пад нашыя ногі.
5 Ён выбраў нам спадчыну нашую, гонар Якубаў, якога Ён любіць. Зэля.
6 Бог узыйшоў пад воклічы ўрачыстай радасьці, Ягова пад гук трубы.
7 Сьпявайце Богу! сьпявайце! Сьпявайце Каралю нашаму! сьпявайце! —
8 Бо Бог ёсьць Кароль усёй зямлі. Сьпявайце навучальную песьню!
9 Бог валадарыць, як Кароль над паганамі. Бог сядзіць на пасадзе Сьвятасьці Ягонай.
10 Сабра́ліся князі народу, народ Бога Абрагамавага, бо шчыты зямлі — Бога, Ён узвышаны надзвычайна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 47

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020